.

Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі

Язык: русский
Формат: реферат
Тип документа: Word Doc
72 2679
Скачать документ

17

ЭПОХА АДРАДЖЭННЯ НА ТЭРЫТОРЫІ бЕЛАРУСІ

УЗНІКНЕННЕ КНІГАДРУКАВАННЯ

Адраджэнне — умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную
спадчыну. Але гэта было не простай рэстаў-рацыяй, а спосабам
фарміравання новай культуры, буржуазнай паводле сваёй сутнасці.
Характэрнай рысай эпохі Адраджэння быў працэс фарміравання народных моў
літаральна ва ўсіх еў-рапейскіх краінах, станаўлення і развіцця
нацыянальных куль-тур.

У канцы XV – пачатку XVI ст. склаліся эканамічныя, сацыяльныя
і.палітычныя перадумовы Рэнесансу на Беларусі: рост гарадоў,
фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-далітычнай
дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы, секуля-рызацыя духоўнага
жыцця і пашырэнне міжнародных узаемасувя-аей.

Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі мела свае спецыфічныя рысы.
Агульнае эканамічнае адставанне ад перадавых краін Еўропы і хіанаванне
феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкіх форм культуры і
пераход ад сярэдневяковай культуры да культуры новага часу. І хаця ідэі
Адраджэння праніклі ў літаратуру, мастацтва, філасофскую і
грамадска-палітычную думку, на Беларусі развіццё рэнесансавай культуры
засталося незавершанйм, не да канца аддзе-леным ад рэлігійнай ідэалогіі.

Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў перша-друкар,
гуманіст і асветнік Францішак Скарына (каля 1490 — каля 1551). Ен
нарадзіўся ў купецкай сям’і ў Полацку. Мяркуюць, што там, а таксама ў
Вільні Ф.Скарына атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1504 г. ён паступіў
у Кракаўскі універсітэт, праз два гады атрымаў вучоную ступень бакалаўра
філасофіі, а пазней — доктара свабодных навук. У 1512 г. у італьянскім
г. Падуя, універсітэт якога славіўся на ўсю Еўропу медыцынскім
факультэтам, Ф.Скарына вытры-маў экзамен на атрыманне вучонай ступені
доктара лекарскіх навук.

Біяграфічныя звесткі аб жыцці першадрукара не вельмі багатыя, але можна
меркаваць, што пасля атрымання вучонай ступені яго зацікавілі грамадскія
праблемы і гуманітарныя навукі, зарадзілася думка выдаць кнігі Бібліі на
роднай мове, зрабіць іх даступнымі для сваіх землякоў. Апынуўшыся ў
Празе, Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан
Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка, магчыма і брата Івана
Скарыны заснаваў друкарню. За няпоўныя тры гады ён пераклаў,
пракаменціраваў і падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі. 6 жніўня 1517 г.
выйшла з друку першая кніга – “Псалтыр”. Ф. Скарына меў намер выдаць усю
Біблію, аб чым сведчаць агульны тытульны ліст, прадмовы да ўсяго
выдання. АДнак гэта задумка засталася незавершанай. Першадрукар выдаў
пераваж-ную частку Старога Запавету, прычым выбраў з Бібліі найбольш
важныя кнігі.

У 1520 г. Ф. Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню, дзе адкрыў
першую на сваёй радзіме друкарню. У 1522 г. выйшла ў свет “Малая
падарожная кніжка” — зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Кніга
прызначалася людзям, якія па характару сваіх заняткаў павінны былі часта
вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесійную і астранамічную
інфармацыю. Як і апошняе выданне Ф.Скарыны “Апостал” (1525), “Малая
падарожная кніжка” была невялікім зручным выданнем, на-друкаваным на
таннай паперы. Гэтыя якасці рабілі кнігі першадрукара болып даступнымі
для шырокіх колаў насельніцтва.

Ф. Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру –
прадмоў, дзе адлюстроўваліся яго грамадска-палітычныя, філасофскія,
прававыя, эстэтычныя, мовазнаўчыя і педагагічныя погляды. Коратка і
лаканічна пераказваючы змест твораў, прадмовы Ф.Скарыны сталі класічнымі
ўзорамі ў гэтым жанры беларускай літаратуры, паслужылі прыкладам для
беларускіх пісьменнікаў XVI – XVII стст.

Ф. Скарына ўнёс значны ўклад у распрацоўку беларускай літаратурнай мовы.
Мова яго выданняў характарызуецца як тыповы ўзор беларускай рэдакцыі
царкоўнаславянскай мовы. Сам аўтар мову выдадзеных біблейскіх кніг
назы-ваў рускай, паведамляючы чытачу пра ўжыванне на Беларусі яго часоў
дзвюх пісьмовых моў – старабеларускай і царкоўнаславянскай.

Біблейскія кнігі Ф. Скарына разглядаў як крыніцу для набыцця ведаў па
історыі, геаграфіі, астраноміі. Ен перакладаў Біблію, пісаў прадмовы і
пасляслоўі да яе, скарачаў тэксты, тлумачыў незразумелыя словы і
звароты, каб зрабіць іх даступнымі болып шырокаму колу чытачоў. Для
лепшага за-сваення зместу тэкст кожнага выдання Ф. Скарына надзяляў на
главы, а главы на вершы, змяшчаў у кнігах шматлікія ілюстрацыі. Пачаткам
яго асветніцкай дзейнасці было выданне “Псалтыра”, які Ф.Скарына лічыў
дапаможнікам па вывучэнні граматыкі.

Ф. Скарына вядомы не толькі як беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар
і асветнік, але і як вучоны і грамадскі дзеяч эпохі Адраджэння. Яго
палітычным ідэалам з’яўлялася асвечаная, гуманная і моцная манархічная
ўлада. На думку Ф. Скарыны, правіцель павінен быць набожны, мудры,
адукаваны, міласэрны, чулы, справядлівы ў адносінах да сваіх
падначаленых. Ен абавязаны кіраваць краінай у строгай адпаведнасці з
законамі, сачыць за правільным выкананнем правасуддзя. Адначасова
правіцель павінен быць моцны і грозны, умець у выпадку неабходнасці
абараніць свой народ. Ф.Скарына аддаваў перава-гу “мірнаму кіраўніку
дзяржавы”, але не адмаўляў існавання ў грамадстве класавых
супярэчнасцей, лічыў, што грамадства тры-маецца на міры і згодзе,
“невзгода бо н найболыпне царства разрушаеть”.

3 пачатку трэцяга дзесяцігоддзя XVI ст. Ф.Скарына працаваў сак-ратаром
віленскага біскупа Іаана, дыпламаваным медыкам наведаў Полыпчу, Прускае
герцагства, Маскоўскую Русь, у канцы жыцця быў адным з заснавальнікаў
рэнесансавага батанічнага саду ў Празе. Дзейнасць Ф. Скарыны аказала
дабратворны ўплыў на кнігадрукаванне і асвету ў пазнейшыя эпохі,
садзейнічала развіццю філалогіі, батанікі, медыцыны, павышэнню
культурнага ўзроўню беларускага насельніцтва.

Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст эпохі Адраджэння,
прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы Мікола Гусоўскі (1470(?) —
1533(?). Нарадзіўся будучы славуты паэт у сям’і велікакняжацкага
лоўчага. 3 дзіцячых гадоў бацька прывучаў сына да паляўнічай прафесіі.
М. Гусоўскі меў магчымасць пайсці па шляху свайго бацькі, аднак ён аддаў
перавагу набыццю ведаў і атрымаў адукацыю ў Вільні, Полыпчы, Італіі.

У 1518 г. М. Гусоўскі трапіў у Рым у складзе польскай дыплама-тычнай
місіі, якую ўзначаліў Вітэлій, сакратар велікакняжацкай канцылярыі,
біскуп плоцкі, што падтрымліваў будучага паэта. Па заказе папы рымскага
Льва Х у 1522 г. М. Гусоўскі стварыў свой лепшы твор “Песня пра постаць,
дзікасць зубра і паляванне на яго”. Напісаная на класічнай латыні, паэма
не засталася толькі расказам пра паляванне на зубра, яна аказалася
творам, дзе адлюстраваны жыццё народа і лёс краіны ў пераломны момант
гісторыі. Праз усе часткі паэмы праходзіць тэма радзімы, а зубр выступае
як алега-рычны вобраз роднага краю. Адну з галоўных прычын няшчасцяў і
пакут радзімы М. Гусоўскі бачыў у войнах. Паэт-гуманіст заклікаў
пакончыць з міжусобіцамі, прапанаваў ідэю яднання розных па куль-туры і
веры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсцяў.

У паэме аўтар вялікую ўвагу надаў адлюстраванню жыцця простых людзей, іх
побыту, звычаяў і заняткаў. Ён прапагандаваў сістэму лацінскай
еўрапейскай адукацыі, адводзіў мастацтву і навуцы вялікую ролю ў
выхаванні народа.

Такім чынам, у беларускай літаратуры другой паловы XIII – пер-шай паловы
XVI ст. пераважалі сярэдневяковыя ідэйна-мастацкія прынцыпы, традыцыйныя
тэмы і жанравыя формы.

Аднак з канца XV — пачатку XVI ст. пад уплывам Рэнесансу выяўляецца
тэндэнцыя да пераадолення старых традыцый, удасканальваецца беларуская
літаратурная мова, адбываецца секулярызацыя, дэмакратызацыя і
гуманізацыя літаратуры.

АРХІТЭКТУРА І ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА

На працэс станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага
мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя
дасягненні архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх краін. Шырокае
распаў-сюджаяне на Беларусі набыла готыка – мастацкі стыль, запазычаны ў
Заходняй Еўропе. Готыка з сярэдзіны XII ст. прыйшла на змену раман-скаму
стылю і атрымала сваю назву ад назвы герьвднскага племені готаў.
Архітэктуры належала вызначальная роля ў развіцці готыкі. Найбольш
тыповыя гатычныя пабудовы вылучаліся вялікай вытпмнёй, стромкім сілуэтам
і вертыкальнымі лініямі, вітражамі, высокмі вежамі. У гатычных саборах
выкарыстоўваўся багаты дэкор, на фасадах часта мелася вялікае круг-лае
акно (ружа), звычайна яны ўпрыгожваліся скульптурай.

Своеасаблівыя рысы беларускай готыкі заключаліся ў надзвычай доўгім часе
яе панавання (другая палова XIII – XVI ст.), функцыянальным спалучэнні
культавага і абарончага дойлідства, традыцыйным выкарыстанні цаглянай
муроўкі з разнастайнымі абтынкаванымі і пабеленымі плоскімі нішамі,
масіўнасці канструкцый і манументальнасці пабудоў, спалучэнні гатычных і
рэнесансавых форм.

Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збу-даваннямі
– замкамі, якія адначасова з’яўляліся адміністрацыйнымі, палітычнымі,
эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў
першай палове XIV ст. Старыя драўляныя ўмацаванні не маглі стрымліваць
моцнага націску ворагаў. Узнікла абарончая сістэма з замкаў у Лідзе,
Новагародку, Крэве, Вільні і Троках.

Абарончая сістэма складалася з замкаў розных тыпаў. Адны з іх будаваліся
на ўзвышшах, на месцы старых драўляных замкаў. Другія ж размяшчаліся ў
нізіннай балоцістай мясцовасці на штуч-ным насыпе. Гэта быў новы тып
замкаў, т. зв. кастэлі, запазы-чаныя з Захаду. У Заходняй Еў-ропе
кастэлем называлі невялікі мураваны замак у нізіне, які выконваў
абарончую функцыю. Мясцовыя дойліды прыстасавалі гэты тып да сваіх умоў,
значна павялічыўшы плошчу замкавага двара, дзе хавалася ў час небяспекі
мірнае насельніцтва.

Да тыпу кастэляў належаў Лідскі замак, пабудаваны ў 30-я гады XIV ст. Ён
быў узведзены на штучным насыпе ў балоцістай сутоцы рэк Лідзеі і
Каменкі. Побач з мурамі праходзіў глыбокі роў, які злучаў абедзве ракі і
абараняў замак з боку горада. Асноўнае абарончае значэнне мелі сцены,
пабудаваныя з палявога ка-меня. Верхняя частка сцен з баявой галерэяй і
байніцамі была ўзведзена з цэглы. Спачатку замак меў адну
паўночна-заходнюю вежу, якая была пабудавана адначасова са сценамі.

У канцы XIV – пачатку XV ст. крыжакі ўжо мелі агнястрэльную зброю, таму
замкі пачалі прыстасоўваць да новых умоў. Па загаду Вітаўта Лідскі замак
быў перабудаваны і ператвораны ў адзін з най-мацнейшых ва ўсім Вялікім
княстве Літоўскім. Былі пабудаваны яшчэ адна вежа і новы вялікі ўваход,
Вежы не выступалі за перыметр сцен. Па перыметры замкавых муроў
размяшчаліся аднапавярховыя драўляныя будынкі жылога і гаспадарчага
прызначэння. Магчыма, на тэрыторыі замка знаходзілася праваслаўная
царква.

Замак-кастэль існаваў таксама і ў Крэве. Шматлікія ўзгоркі і лагчыны ў
наваколлі Крэва паспрыялі ўзвядзенню тут мураванага замка ў канцы XIII –
пачатку XIV ст. У плане Крэўскі замак меў выгляд прамавугольніка з
дзвюма брамамі. Ад Лідскага замка ён адрозніваўся тым, што яго галоўная
т. зв. Княжацкая вежа выходзіла за перыметр замкавых муроў. Вежа мела не
менш як тры паверхі і была прыстасавана пад жыллё. На другім яе паверсе
знаходзіліся княжацкія пакоі.

Крэўскі замак — сведка шматлікіх гістарычных падзей. Збудаваны ў часы
Гедыміна, пазней ён стаў рэзідэнцыяй Альгерда. Тут быў забіты Кейстут,
знаходзіўся ў палоне Вітаўт, а ў 1385 г. адбылося заключэнне уніі паміж
Полыпчай і ВКЛ. Замак быў моцна пашкоджаны ў час руска-польскай вайны
сярэдзіны XVII ст. і страціў свае абарончыя функцыі. Канчаткова муры
помніка былі разбураны ў ходзе першай сусветнай вайны.

Крэўскі замак займае асаблівае месца ў шэрагу помнікаў бела-рускага
дойлідства. Ён спалучыў рысы абарончага збудавання і велікакняжацкай
рэзідэнцыі. Умелае выкарыстанне асаблівасцей мясцовага рэльефу,
дасягненняў архітэктурнай думкі Еўропы прывя-ло да стварэння
арыгінальнага і магутнага замкавага комплексу.

Акрамя будаўніцтва кастэляў у XIV — XV стст. перабудоўваліся і старыя
драўляныя нагорныя дзядзінцы. Новагародскі замак існаваў у Х – XVII
стст. Ён пэўны час з’яўляўся рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх.
Размяшчаўся замак на ўзгорку т.зв. Замкавай гары, акру-жанай глыбокім
ровам і земляным валам, дзе спачатку стаялі драўляныя сцены. Драўляныя
пабудовы шмат разоў гарэлі, а потым узнаўляліся. У другой палове XIII
ст. была пабудавана абарончая вежа з каменя, якая нагадвала Камянецкую
вежу. Пасля аднаго з крыжацкіх нападаў у канцы XIV ст. вежа была
адбудавана амаль поўнасцю, але ўжо не з каменя, а з цэглы. Яе назвалі
Шчытоўкай. У канцы XIV ст. былі пабудаваны яшчэ 3 мураваныя вежы,
злучаныя мураванымі сценамі. Паколькі вады ў замку не было і толькі на
ўсходнім схіле Замкавай гары білі моцныя крыніцы, над адной з іх была
ўзве-дзена Калодзежная вежа. 3 поўначы на самым стромкім схіле Замка-вай
гары доўгі час захоўваліся драўляныя сцены, што тлумачыцца выгадным
размяшчэннем гэтай часткі замкавых умацаванняў.

Наступны этап перабудовы замка адбыўся ў канцы XV— пачатку XVI ст. у
сувязі з нападамі крымскіх татар. Была збудавана Дазорная вежа. Паміж ёй
і Шчытоўкай узвялі сцены, такім чынам кольца замкавых збудаванняў было
замкнёна.

У XVI ст. Новагародскі замак з’яўляўся адной з самых магутных пабудоў,
якая вытрымала шмат варожых нападаў. Да нашага часу захаваліся толькі
рэшткі сцен і вежаў.

У першай палове XVI ст. зноў назіраецца росквіт замкавай архітэктуры,
што ў значнай ступені было звязана з набегамі татар, войнамі з суседнімі
дзяржавамі, магнацкімі спрэчкамі, сялянскімі паўстаннямі.

У пачатку XVI ст. з’явіўся Мірскі замак, жамчужына беларускага
мураванага дойлідства, пабудаваны магнацкім родам Ільінічаў па тыпу
замкаў-кастэляў. У першых гаспадароў замка не халіла грошай на яго
дабудову, і ў 1568 г. ён перайшоў да Радзівілаў, тады замак быў
завершаны ў стылі рэнесансу. У плане замак блізкі да квадрата з
выступаючымі па вуглах вежамі. Пятая вежа мела ўязную браму з пад’ёмным
мостам і каванай рашоткай, якая магла хутка спыніць ралтоўны напад
ворага.

Мірскі замак быў добра прыстасаваны для агнястрэльнай абароны. Яго муры
мелі два рады байніц, а вежы выкарыстоўваліся для стральбы з цяжкіх
гармат. Менавіта вежы выконвалі галоўную абарончую функцыю: яны былі
разлічаны на прыцэльны агонь уздоўж му-роў. Вежы заставаліся апошнімі
асяродкамі абароны, калі ворагі прарываліся ў замак. Квадратная аснова
кожнай вежы паступова пераходзіла ў васьміграннік. Такая форма была
характэрна для замкавых вежаў перыяду росквіту беларускай готыкі.
Архітэктурнае аздабленне фаса-даў кожнай вежы спалучала розныя па форме
і велічыні дэкаратыўныя нішы ,і замкавыя муры, па перыметры якіх
праходзіў дэкаратыўны пояс з цэглы. У мастацкім афармленні Мірскага
замка выкарыстаны такія прыёмы, як гатычная му-роўка, падзел сцен
разнастай-нымі па форме атынкаванымі нішамі.

Замак быў адміністрацыйным цэнтрам Мірскага графства, дзе знаходзіліся
канцылярыя і турма. Мірскі замак у асноўным захаваўся да нашага часу, і
зараз вядзецца рэстаўрацыя гэтага выдатнага помніка беларускага
дойлідства.

Акрамя мураваных замкаў удасканальваліся і перабудоўваліся драўляныя
замкі ў Полацку, Берасці, Мінску, Гомелі, Мсціславе і іншых гарадах.
Замкі, іншыя абарончыя збудаванні меліся амаль ва ўсіх гарадах. Вось
чаму Беларусь сярэднявечча называюць краінай замкаў.

Разам з замкамі другім пануючым архітэктурна-кампазіцыйным цэнтрам
гарадскіх пасяленняў былі гандлёвыя плошчы, дзе размяшчаліся будынкі
магістратаў, купецкія лаўкі, крамы.

Значнае месца ў архітэктуры адзначанага перыяду займала куль-тавае
дойлідства. Ні цэрквы, ні касцёлы XIV — першай паловы XV ст. на
тэрыторыі Беларусі не захаваліся. Археалагічныя даследаванні Верхняй
царквы ў Гародні, царквы ў Навагародку дазволілі меркаваць, што з гэтых
пабудоў пачынаецца новы этап у беларускім культавым дойлідстве, якому
ўласціва засваенне гатычных традыцый.

У сувязі з пашырэннем каталіцызму пасля заключэння Крэўскай уніі на ўсёй
тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў. Троіцкі касцёл у
в.Ішкалдзь (Баранавіцкі р-н) — адзіны помнік беларускага культавага
дойлідства перыяду ста-наўлення гатычнай архітэктуры, які цалкам
захаваўся. Ён быў створаны прыкладна ў 1471 — 1472 гг. Троіцкі касцёл —
кам-пактная прамавугольная ў пла-не пабудова, накрытая высокім
двухсхільным дахам. Вокны -паўцыркульныя, праём увахода — стральчатае
завяршэнне. Храм аздоб-лены сіметрычна размешчанымі плоскімі нішамі.

У XV ст. у гатычным стылі былі створаны касцёлы ў в.Уселюб (Навагрудскі
р-н) і ў Іўі, якія захаваліся да нашых дзён, але ў выніку шматлікіх
пе-рабудоў амаль страцілі свой пер-шапачатковы выгляд.

У культавай архітэктуры канца XV — першай паловы XVI ст. з’яў-ляецца
новы тып пабудоў — інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны. У
гэты перыяд пашыраліся міжусобныя сутычкі паміж феадаламі, і тады
мураваныя храмы станавіліся сховішчамі для сельскіх жыхароў. Пісьмовыя
крыніцы паведамляюць, што ў розных мясцінах Беларусі існавалі
інкастэляваныя храмы. Пад абарончы храм была перабудавана і Полацкая
Сафія. Усім храмам падобнага тыпу былі ўласцівы кампактнасць аб’ёму,
абарончыя вежы з байніцамі, высокі дах і выразны падзел унутранай
прасторы на фартыфікацыйную і культавую часткі.

На Беларусі да нашых дзён захаваліся два абарончыя храмы:

Сынковіцкая царква-крэпасць і Мураванкаўская (Маламажэйкаўская) царква.

Сынковіцкая царква-крэпасць у в.Сынковічы (Зэльвенскі р-н) — помнік
дойлідства канца XV – пачатку XVI ст. Храм у плане з’яў-ляецца
перакошаным прамавугольнікам з чатырма баявымі вежамі па вуглах. Сцены
царквы ўзведзены ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы. Яна пакрыта высокім
двухсхільным дахам з вострымі тарцовымі шчытамі. Шчыт на галоўным
фасадзе аздоблены рознымі па форме плоскімі атынкаванымі нішамі.

Храм быў добра прыстасаваны да абароны. Яго вежы мелі байніцы рознай
формы, а таксама вінтавыя ўсходы, якія вялі да баявой галерэі,
размешчанай на завяршэнні сцен. Архітэктура Сынковіцкай царквы
вылучаецца выразнымі стылявымі адзнакамі готыкі. Помнік мае значную
мастацкую і гістарычную каштоўнасць і ахоўваецца дзяржавай.

Не менш цікавым збудаваннем абарончага тыпу з’яўляецца Му-раванкаўская
царква-крэпасць (Шчучынскі р-н), якая ў навуковай літаратуры набыла яшчэ
адну назву — Маламажэйкаўская. Яна была пабудавана ў першай палове XVI
ст. Да нашага часу царква не захавалася цалкам у першапачат-ковым
выглядзе, таму што яе не раз разбуралі і перабудоўвалі. Моцна
пашкоджаная ў час руска-польскай вайны 1654 —1667 гг. і Паўночнай вайны,
у XIX ст. яна двойчы рамантавалася.

Мураванкаўская царква ўяўляе сабой амаль квадратную ў плане пабудову з
чатьфма цыліндрычнымі вежамі па вуглах. У адрозненне ад Сынковіцкай
царквы, яе вежы як бы ўцягнуты ў вуглы, што надае кампактнасць пабудове.
Храм таксама мае шмат банніц, прыс-тасаваных для ручной агнястрэльнай
зброі. Але трэба адзначыць, што ўвогуле інкастэляваныя храмы не маглі
процістаяць значнаму войс-ку: тут можна было арганізаваць адпор толькі
невялікім атрадам, якія спусташалі край.

Мураванкаўская царква з’яўлялася не толькі абарончым збудаван-нем, але і
выдатна аздобленым храмам. У аснову дэкору яе фасадаў было пакладзена
чаргаванне ніш розных абрысаў і велічыні. Пабеленыя нішы выразна
кантраставалі з чырвоным фонам цаглянай муроўкі. Дойліды, якія стваралі
Мураванкаўскую царкву, адышлі ад суровага ўзору Сынковіцкай царквы і
пабудавалі больш аздоблены храм, дзе нават часткі абарончага прызначэння
адначасова выконвалі і дэкаратыўную функцыю.

На тэрыторыі Падляшша знаходзілася Супрасльская царква-крэ-пасць.
Пабудаваная ў якасці абарончага храма, яна з’яўлялася най-больш
складаным і арыгінальным узорам царкоўнай готыкі ВКЛ. Храм быў створаны
ў 1505 — 1511 гг. на сродкі маршалка Вялікага княства Літоўскага
Аляксандра Хадкевіча.

У адрозненне ад Сынковіцкай і Мураванкаўскай цэркваў, Супрасльскі храм
меў пятую вежу, якая была размешчана ў цэнтры асноўнага аб’ёму і
дамінавала над астатнімі чатырма. У інтэр’еры помніка значную ролю
адыгрываюць фрэскі, выкананыя ў сярэдзіне XVI ст. групай жывапісцаў, пад
кіраўніцтвам сербскага майстра Нектарыя. У XVI ст. царква ўваходзіла ў
комп-лекс манастыра, дзе складаліся летапісы, свецкія і рэлігійныя
творы, у тым ліку Супрасльскі зборнік 1519 г., які змяшчаў самы поўны
спіс Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. У 1944 г. царква была
разбурана і захавалася часткова. Зараз яна аднаўляецца.

Барысаглебская царква ў Новагародку была пабудавана ў 1519 г. на сродкі
гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага. Для
будаўніцтва выкарыстана цэгла, а таксама падмурак храма XII ст. з
валуноў і блокаў вапняку. У XVII ст. да заходняй часткі царквы была
зроблена прыбудова дзвюх вежаў з байніцамі, што сведчыць аб
прыстасаванні яе да абароны. Маляўнічы выгляд царкве надавала падлога з
квадратных, шасцігранных, ромбападобных зялёных паліваных плітак, а
таксама дах з зялёнай і карычневай паліванай дахоўкі. Царква ўяўляла
сабой трохнефавую двухвежавую пабудову, план асноўнага аб’ёму якой меў
прамавугольную форму. 3 усходу яна заканчвалася шматграннай апсідай, з
захаду да царквы прымыкаў прытвор. У яе архітэктуры выразна вылучаліся
гатычныя рысы -зорчатыя скляпенні, падпружныя аркі і вокны спічастай
формы, контрфорсы.

Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі была пабудавана ў сярэдзіне XVI
ст. па загаду віленскага ваяводы Івана Глебавіча. Гэта аднанефавая
прамавугольная ў плане безапсідная пабудова. Да галоўнага фасада
прымыкае пяціярусная вежа. Унутры і звонку сцены царквы ўпрыгожаны
пілястрамі. Вуглы храма дэкарыраваны рустам, а сцены завяршаюцца атыкам,
што надае параўнальна невялікіх па-мераў пабудове манументальны выгляд.

У XV — першай палове XVI ст. былі ўзведзены фарны касцёл у Новагародку,
Троіцкі касцёл у Клецку, касцёл Святога Духа ў Грод-не, Мікалаеўскі
касцёл у в.Геранёны (Іўеўскі р-н), касцёл Святога Міхаіла ў в.Гнезца
(Ваўкавыскі р-н).

У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI
ст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра,

гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура. Творы
манументальнага жывапісу гэтага перыяду амаль не захаваліся. Але з
пісьмовых крыніц вядома, што многія палацы і храмы былі ўпрыгожаны
фрэскамі. Беларускія мастакі прымалі ўдзел у роспісе Благавеш-чанскай
царквы Супрасльскага манастыра. Да нашых дзён фрэскі дайшлі толькі ў
фрагментах.

Сярод іншых відаў жывапісу найболып актыўна развіваўся іканапіс. Лепшыя
яго творы вылучаюцца жыццёвай праўдай і цікавасцю да чалавечых
пачуц-цяў. Абразы пісаліся пераважна на дошках тэмпернымі фарбамі або
алеем і ўпрыгожваліся пры дапамозе пластычных сродкаў:

разьбы і лепкі, накладных элемен-таў і разьбяных ліштваў, што на-давала
творам падкрэсленую дэкаратыўнасць. Абразы захоўвалі традыцыі
старажытнарускага і візантыйскага мастацтва. Характэрнымі з’яўляліся
абразы “Маці боская Замілаванне” (канец XIV – пачатак XV ст.), “Маці
боская Іерусалімская” (першая палова XV ст.), “Маці боская Смаленская”
(мяжа XV – XVI стст.) і інш.

3 пачатку XVI ст. пад уплывам рэнесансных павеваў у іканапісных творах
персанажы ўсё часцей надзяляюцца індывідуальнымі рысамі, у сюжэце
з’яўляюцца элементы бытавога, этнаграфічнага характару. У стылі
Адраджэння выкананы абраз “Пакланенне вешчуноў” (каля 1514) з
в.Дрысвяты, што на Віцебшчыне.

3 распаўсюджаннем ідэй Адраджэння звязана і развіццё свецкага жывапісу,
пераважна партрэтнага па жанры. Сярод манументальных роспісаў захаваліся
выявы партрэта Ягайлы ў касцёле ў Сандаміры (Польшча). У Трокскім замку
знаходзіцца шэраг фрэсак, прысвечаных Вітаўту. У XV ст. партрэт ужо
перастае належаць да твораў манумен-тальнага жывапісу і паступова
набывае самастойнае значэнне. Шы-рокае распаўсюджанне партрэта
прыходзіцца на XVI ст. Беларускія магнаты пачынаюць збіраць творы
заходнееўрапейскіх мастакоў. У Вільню запрашаліся вядомыя майстры, якія
пісалі партрэты членаў сям’і вялікага князя, духоўных і свецкіх
феадалаў. Свае зборы карцін мелі не толькі магнаты, але і буйная шляхта,
багатыя мяшчане. У маёнтках амаль усіх буйных феадалаў Беларусі былі
шырока прадстаўлены т. зв. галерэі продкаў. Пераважна ў гравюрах
захаваліся галерэі Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў і іншых магнатаў.

На Беларусі развіваўся і такі від жывапісу, як кніжная мініяцюра —
малюнак на ста-ронках рукапісаў невялікага па-меру і тонкай тэхнікі
выканання. Асаблівы яе росквіт назіраецца ў XIV – XVI стст. Адным з
буй-нейшых цэнтраў пісьменнасці быў Супрасльскі манастыр, дзе існавалі
майстэрня для аздаб-лення і перапіскі кніг, пераплётная, бібліятэка.
Найбольш ранні помнік беларуская рукапіснай кнігі — Лаўрышаўскае
евангелле, ство-ранае ў пачатку XIV ст. Яго мініяцюры з выявамі
евангелістаў вызначаюцца рэалістычнымі рысамі.

Мініяцюра была папярэдніцай графікі, якая ўключае ў сябе ўсе
разнавіднасці малюнка, а таксама яго адбіткі метадамі гравюры,
літаграфіі. Асаблівасць гравюр скарынінскіх выданняў выяўляецца ў іх
аб’ёмнасці, верагоднасці ўспрымання, наяўнасці перспектывы. Вялікае
мастацкае значэнне мае гравюрны партрэт Ф.Скарыны – адзін з самых ранніх
партрэтаў друка-роў наогул.

Побач з іншымі відамі выяўленчага мастацтва на Беларусі развівалася
скульптура. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі цэрквы, касцёлы, палацы
феадалаў. У беларускай пластыцы адзначанага пе-рыяду вылучалася
паліхромная драўляная скульптура, якая характа-рызавалася цеснай
узаемасувяззю з архітэктурнымі формамі. Скуль-птурныя творы звычайна
ўваходзілі ў склад створкавых алтароў — своеасаблівых
скульптурна-жывалісных комплексаў. Пад уплывам познегатычнага мастацтва
былі створаны скульптура “Св. Гжэгаш”, выявы святых Ганны і Іакіма.
Традыцыі Адраджэння назіраюцца ў скульптурах “Кацярына Александрыйская”,
“Лізавета Венгерская”.

У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове
XIII – першай палове XVI ст. развіваліся размалёўка па дрэву, чаканка па
металу, выраб тэракотавай і паліванай керамікі. Беларускія майстры добра
ведалі тэхналогію металаапрацоўкі, выраблялі металічныя ўпрыгажэнні і
посуд. Развівалася і касцярэзная вытворчасць: вырабляліся накладкі
калчанаў, дэталі арбалетаў, грабяні, гузікі, фігуркі шахмат, невялікія
абразкі. Беларускія рамеснікі так-сама стваралі розныя рэчы з каменя:
надмагільныя крыжы, надмагіллі ў выглядзе бюстаў, статуй, рэльефаў.

Разнавіднасцю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўляўся выраб кафлі.
На Беларусь яна трапіла з Заходняй Еўропы ў пачат-ку XIV ст. і
скарыстоўвалася пры пабудове печаў, для абліцоўкі сцен у манументальных
збудаваннях. На мяжы XV – XVI стст. пры вырабе кафлі ўжо ўжываюць
паліву. Кафельныя печы выконваюць мастацка-дэкаратыўныя функцыі ў
інтэр’еры памяш-канняў. Пад уздзеяннем адной са шматлікіх плыняў
італьянскага Адраджэння, што дайшлі да Беларусі ў пачатку XVI ст.,
беларускія кафелыпчыкі авалодалі тэхнікай стварэння шматколернай
паліхромнай кафлі. Тады з’явілася сюжэтная кафля з алегарычнымі або
міфалагічнымі сцэнамі, “партрэтная” кафля з жаночымі або мужчынскімі
выявамі, кафля з раслінным арнаментам. Акрамя паліванай кафлі і посуду
беларускія майстры выраблялі паліваную дахоўку і пліткі для падлогі.

Такім чынам, другая палова XIII – першая палова XVI ст. – яркі і
самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, перыяд росту палітычнай
і патрыятычнай свядомасці беларусаў, сінтэзу рэнесансава-гуманістычных
павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый у духоўным жыцці, пашырэння
культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І.
Саверчанка – Вільня: “Наша будучыня”, 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. – Вільня:
“Наша будучыня”, 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по
устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л.
Качалаў і інш. – Мінск: “Універсітэцкае”, 2000;

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мінск:
“Беларусь”, 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. – Минск: “БелЭн”, 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н.
Кузнецов, В.Г. Мазец – Минск: “Амалфея”, 2000;

8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г.
Кісялёў – Мінск: “Беларускі кнігазбор”, 1999;

9. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. –
Martin: “Neografia”, 2003;

10. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф.
Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. – Мінск: “Беларусь”, 1994;

11. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-“Вешальнік” // Беларускі
гістарычны часопіс №3, 1997;

12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. – Мінск
“БелЭн”, 1993-2001;

Нашли опечатку? Выделите и нажмите CTRL+Enter

Похожие документы
Обсуждение

Ответить

Курсовые, Дипломы, Рефераты на заказ в кратчайшие сроки
Заказать реферат!
UkrReferat.com. Всі права захищені. 2000-2020