.

Палітычныя мадэлі журналістыкі

Язык: русский
Формат: реферат
Тип документа: Word Doc
76 602
Скачать документ

3

Безмацерных Кацярына

Пытанне №25 Палітычныя мадэлі журналістыкі

ЗМЕСТ

1. Тры мадэлі Паоло Манчыні

2. СМІ ў Беларусі

3. Спіс скарыстаных крыніц

1.Тры мадэлі Паоло Манчыні

Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы,
прааналізаваў амерыканскую і еўрапейскую журналістыку ды вывеў тры
мадэлі прэсы – ліберальную, палярызованую плюралістычную і
дэмакратычную карпаратыўную. (Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў
чыстым выглядзе)

Ліберальная мадэль.

“Мы ствараем газету, каб рабіць грошы”

Да ліберальнай мадэлі адносіцца ЗША, Канада, Велікабрытанія, Ірландыя.
СМІ- такая ж эканамічная галіна, як і ўсе астатнія. Раз эканоміка зараз
глабалізуецца, а рухавіком глабалізацыі з’яўляюцца ў асноўным
амерыканскія кампаніі, то да ліберальнай мадэлі імкнецца большасць
краін.

СМІ камерцыялізуюцца, што адлюстроўваецца на змесце. З’яўляецца больш
забаўляльнай інфармацыі. З’явіўся такі жанр, як інфатэймент – змяшанне
навасных і забаўляльных праграм.

У ліберальнай мадэлі раздзяляюцца меркаванні і факты, СМІ нейтральныя і
аб’ектыўныя. У выніку ў Штатах адну і тую ж газету могуць чытаць людзі з
рознымі палітычнымі пазіцыямі. (Дарэчы, амерыканская журналістыка з яе
ліберальнай мадэллю вырасла з рэпарцёрскіх жанраў, а еўрапейская – з
літаратуры)

Палярызованая плюралістычная мадэль

Італія, Іспанія, Грэцыя, Партугалія. Слабое развіццё камерцыйна
арыентаваных СМІ, дзяржава моцна ўмешваецца ў медыярынак, ёсць газеты з
ярка выражанай палітычнай пазіцыяй. Напрыклад, італьянская газета
“Маніфеста” – газета левага напрамку. І наўрад яе будуць чытаць людзі
іншых поглядаў. А ў Штатах адну газету могуць чытаць людзі з рознымі
поглядамі. Інтарэсы пераплятаюцца паміж палітычнай і медыясферай.
Газеты чытаюць у асноўным нешматлікія групы добра адукаваных людзей.
Большая колькасць чытачоў – мужчыны. (У Партугаліі чытачоў-мужчын больш
на 34 адсоткі, а ў Швецыі мужчын-чытачоў болей усяго на адзін адсотак).
У вышэй прыведзеных дзяржавах газеты першапачаткова былі не вельмі
распаўсюджаны, таму асноўны від СМІ – тэлебачанне. Існуюць кампаніі,
якія атрымліваюць свае асноўныя даходы ў іншых вобласцях.

Дэмакратычная мадэль

Прадстаўлена ў Нямеччыне, Бельгіі, Нідэрландах, скандынаўскіх краінах,
Швейцарыі, Аўстрыі. Існуе дзве групы СМІ – камерцыйна і сацыяльна
арыентаваныя. Моцнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў справы СМІ (Часцей за ўсё
– гэта субсідыі, каб падтрымаць плюралізм меркаванняў). Высокая ступень
свабоды СМІ. Масавыя газеты з’явіліся даўно, таму яны маюць высокія
тыражы.

2.СМІ ў Беларусі

СМІ Беларусі ні ў адну з вышэй прыведзеных мадэляў не ўпісваюцца. Таму
звернемся да мадэляў, прапанаваных іншымі навукоўцамі: ліберальная
мадэль і сацыяльна-адказная.

У ліберальнай мадэлі усё цікавае і важнае для аўдыторыі мусіць быць
адлюстравана ў навінах. Прыклад – ЗША. У сацыяльна-адказнай мадэлі СМІ
маюць выхаваўчую функцыю, належаць дзяржаве, імкнуцца ўдасканальваць
чалавека як сацыяльнага суб’екта. Прыклад сацыяльна-адказнай
журналістыкі – Беларусь. Сацыяльна-адказная мадэль характэрна для
аўтарытарнага рэжыму, ліберальная – для дэмакратычнага.

У сацыяльна-адказнай мадэлі прэса не мусіць крытыкаваць палітыку. Гэта і
адбываецца ў беларускіх СМІ, якія манапалізаваны дзяржавай. Вострая
крытыка палітыкі ёсць у апазіцыйных СМІ, якія выдаюцца падпольна, маюць
невялікі тыраж альбо выходзяць у Інтэрнэце. У ліберальнай мадэлі ж
наадварот – СМІ, калі бачаць, што палітыкі памыляюцца, маюць права іх
крытыкаваць. У ліберальнай мадэлі навіны мусяць стымуляваць крытычнае
стаўленне да палітыкі. У сацыяльна-адказнай – пабуджаць падтрымліваць
урад, што і робяць навіны на БТ і у “СБ”. Навіны ў сацыяльна-адказнай
мадэлі адбіраюцца па прынцыпе сацыяльнай значнасці, у ліберальнай –
згодна з густамі аўдыторыі.

Аўтарытарны рэжым стварае міт пра дзяржаву шляхам абмежавання
інфармацыйнага поля, фальсіфікацыі фактаў. Так многія падзеі, што
здараюцца з беларускай апазіцыяй, ігнаруюцца беларускімі СМІ. Калі ж
падзея вельмі буйная, робіцца скажэнне і фальсіфікацыя фактаў. Што
тычыцца дэмакракратычнага рэжыму і ліберальнай мадэі, то ён стварае свой
міт “правы чалавека”, дзякуючы плюралізму меркаванняў ў СМІ і
празмернасці інфармацыі. У сацыяльна-адказнай мадэлі СМІ дзяржава
выкарыстоўвае адмістратыўны ціск на СМІ з поглядамі, якія прыходзяцца ёй
недаспадобы. Загнаны ў андэграўнд газеты “Народная воля” і “Наша ніва”.
Цэнзар у Беларусі – дзяржава. Пры ліберальнай мадэлі цэнзарам выступае
грамадства, падтрымліваецца канкурэнцыя і СМІ з самымі рознымі
поглядамі.

Д. Грэбер выдзяляе наступныя тыпы ўздзеяння на СМІ: легальны,
структурны, эканамічны (характэрныя для аўтарытарнага рэжыму),
нарматыўны (характэрны для дэмакратычнага рэжыму).

Легальны кантроль. Гэта выкарыстанне заканадаўства. Напрыклад, у ССР
шмат людзей пакутавала ад артыкулаў пра падбухторванне і здраду. Прычым
яны трактаваліся так шырока, што пад іх мог падпасці фактычна любы
ўчынак.

Нарматыўны кантроль. Носіць схаваны характар і грунтуецца на непісаных
дамоўленасцях, што існуюць у дадзеным грамадстве. Характэрны для
дэмакратыі.

Структурны кантроль заключаецца ў тым, якая форма ўласнасці на СМІ. Як
бачым, у Беларусі даволі інтэнсіўна прымяняецца гэты метад кантролю. І
прыватная ўласнасць не падтрымліваецца дзяржавай., бо ёй яна не выгадна.
Амаль усе СМІ – дзяржаўныя.

Эканамічны кантроль. Прымяняўся яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расіі. Аляксандр
Трэці ўсім лаяльным да дзяржавы СМІ выдаткоўваў адмысловыя субсідыі.
Газета “СБ”, фанатка беларускага ўрада, выдаецца на глянцаванай паперы,
што не могуць сабе дазволіць падпольныя “Наша ніва” і “Народная воля”.

СПІС СКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1.www. index.php3.htm

2. www.media.utmn.ru

3. «Эксперт» №14 (508)/10 апреля 2006

Нашли опечатку? Выделите и нажмите CTRL+Enter

Похожие документы
Обсуждение

Ответить

Курсовые, Дипломы, Рефераты на заказ в кратчайшие сроки
Заказать реферат!
UkrReferat.com. Всі права захищені. 2000-2020