2
РЭВАЛЮЦЫЯ 1905-1907 ГГ
На пачатку XX ст. Расія апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі.
Заходняя Еўропа да гэтага часу ўжо прайшла фазу буржуазных рэвалюцый. У
Расіі ж з сярэдзіны XIX ст. нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам
капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва, якія стваралі аб’ектыўныя
перадумовы для моцнага рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Асаблівасці
палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы шырокіх
працоўных мас патрабавалі глыбокіх рэформ, ліквідацыі ўсіх
феадальнапрыгонніцкіх перажыткаў.
Апошняя спроба царызму выйсці з крызісу з дапамоган маленькай пераможнай
вайны” з Японіяй (1904 – 1905) закончылася ваенным паражэннем і
падзеннем прэстыжу ўрада і рэжыму наогул. Не выкарысталі і
ліберальна-рэфармісцкую альтэрнатыву: лібералы баяліся народа, а
пераканаць цара ў неабходнасці перамен не змаглі.
Рэвалюцыя 1905 -1907 гг. была буржуазнай паводле свайго характару,
дэмакратычнай па рухаючых сілах – у ёй прынялі ўдзел самыя шырокія
пласты працоўных мас. А пралетарыят адыгрывау найболып актыўную кіруючую
ролю.
Падзеі Крывавай нядзелі ў Пецярбургу ў студзені 1905 г. ускалыхнулі ўсю
краіну і сталі пачаткам першай рускай рэвалюцыі. Забастоўкі салідарнасці
11 – 15 студзеня 1905 г. ахапілі Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна,
Смаргонь – усяго каля 30 гарадоў і мястэчак Беларусі.
У адказ на паўстанне на браняносцы “Пацёмкін” пачаліся хваляванні ў
арміі: выступілі вайскоўцы асобных часцей Магілёўскага, Тродзенскага і
Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна. У
многіх гарадах РСДРП стварала свае ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі.
Пад націскам рэвалюцыі цар прыняў рашэнне склікаць закана-даўчую,
“булыгінскую”, як яе называлі, думу. 6 жніўня 1905 г. Мікалай II
падпісаў маніфест аб скліканні Думы, чым спрабаваў аслабіць размах
рэвалюцыйнага руху і схіліць на свой бок ліберальную буржуазію. Аднак
гэта ўступка не магла задаволіць шырокія масы народа, тым болып што яны
былі пазбаўлены выбарчых правоў у гэту Думу.
Лібералы Беларусі, як і ва ўсёй краіне, падтрымалі ідэю склікання Думы,
паколькі бачылі ў ёй адзіны сродак спыніць рэвалюцыю. Ліберальныя
памешчыкі і яўрэйская буржуазія пачалі рыхтавацца да выбараў, праводзіць
сходы. Прадстаўнікі пануючых класаў незалежна ад нацыянальнасці выказалі
гатоўнасць супрацоўнічаць з са-мадзяржаўем на платформе Думы.
Балышавікі, як вядома, праводзілі палітыку адкрытага байкоту, меншавікі
— тактыку паўбайкоту (г. зн. яго правядзенне на апошняй стадыі выбараў,
а да гэтага – вылучэнне рэвалюцыйных дэпутатаў). Іншыя
сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўзялі за аснову балышавіцкую тактыку
байкоту. Падтрымаў яе і Бунд. За байкот выказаліся народніцкія партыі і
арганізацыі: эсэры, БСГ, а таксама левае крыло буржуазнай дэмакратыі.
Бунд не звязваў байкот з узброеным паўстаннем. Пры агітацыі за Устаноўчы
сход Бунд ухіліўся ад адказу на пытанне аб тым, хто павінен яго
склікаць. На практыцы ж, з аднаго боку, бундаўскія арганізацыі вялі
агітацыю за байкот Думы, а з другога – нярэдка салідарызаваліся з
яўрэйскай буржуазіяй і агітавалі за ўдзел у выбарах у імя
“агульна-яўрэйскіх інтарэсаў”.
Не звязвалі байкот Думы з заклікам да ўзброенага паўстання народніцкія
партыі – эсэры, а таксама БСГ. Тым не менш балыпавіцкая тактыка байкоту
Думы з’явілася платформай, на якой складваўся блок левых сіл.
Жыццё пацвердзіла правільнасць балыпавіцкай тактыкі — рэвалюцыйны ўздым
змёў Думу.
Як бачна, рэвалюцыя паступова набірала сілу па меры росту выступленняў
вясной і летам 1905 г. і дасягнула высокага напалу ў кастрычніку, калі
ўзнялася хваля забастовак і пачалася ўсеагульная палітычная стачка.
У кастрычніку рознымі формамі палітычнай барацьбы былі ахоплены 24
гарады і 29 мястэчак Беларусі, у забастоўках, дэманстрацыях удзельнічала
153 тыс. чалавек.
У Мінску дэманстрацыю 11 кастрычніка 1905 г. пачалі чыгуначнікі па
ініцыятыве групы РСДРП. На наступны дзень рашэнне аб яе пад-трымцы
прынялі мясцовыя камітэты Бунда і эсэры. Стачка ахапіла ўсе
прадпрыемствы, зачыняліся магазіны, школы, гімназіі.
У Смаргоні па закліку кааліцыйнай камісіі 17 кастрычніка 1905 г.
спынілася праца на ўсіх прадпрыемствах. Мястэчка фактычна апы-нулася ў
руках забастоўшчыкаў. Такое ж становішча назіралася ў Ашмянах, дзе
забастоўка працягвалася каля тыдня. У Мазыры стачка пачалася яшчэ 13
кастрычніка і доўжылася 10 дзён. Быў створаны аб’яднаны рэвалюцыйны
камітэт, які ўзяў на сябе ўладу ў горадзе. Дзевяць дзён існавала т. зв.
Мазырская рэспубліка. Толькі пры дапа-мозе паліцыі і ўзброенай сілы
выступленне ў Мазыры было падаў-лена. Многіх яго ўдзельнікаў асудзілі і
саслалі на катаржныя работы ў Сібір.
Ва ўмовах усеагульнай палітычнай стачкі царызм быў вымушаны лайсці на
палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. цар падпісаў маніфест, які
абвяшчаў недатыкальнасць асобы, свабоду слова, схо-даў, саюзаў і г. д. У
маніфесце змяшчалася абяцанне склікаць Дзяржаўную думу з заканадаўчымі
правамі і дапусціць да ўдзелу ў яе рабоце працоўных. З’яўленне маніфеста
суправаджалася хваляй чарна-соценных пагромаў, якія натхняліся царскай
адміністрацыяй. Так складваўся своеасаблівы палітычны лад —
канстытуцыйнае самадзяр-жаўе, ва ўмовах якога і разгарнуўся працэс
стварэння некалькіх партый кансерватыўнага і ліберальнага адценняў, а
потым прайшлі выбары ў 1 Дзяржаўную думу. Буржуазія ў знак ухвалення
маніфеста стварыла сваю партыю — “Саюз 17 кастрычніка”. Левыя лібералы
таксама арганізаваліся ў канстытуцыйна-дэмакратычную партыю. Унутры БСГ
узмацніўся раскол. Буржуазна-дэмакратычнае крыло яе з ухваленнем
сустрэла царскі маніфест.
РСДРП з недаверам паставілася да гэтага дакумента. Па яе ініцыятыве ў
шэрагу гарадоў прайшлі мітынгі пратэстаў. У Мінску 18 кастрычніка 1905
г. губернатар Курлоў загадаў адкрыць агонь па ўдзельніках мітынгу на
плошчы Віленскага вакзала (цяпер – Пры-вакзальная плошча). У выніку
болып за 80 чалавек былі забіты, некалькі соцень паранены.
3 курлоўскім расстрэлам звязана адна з найболып вядомых акцый эсэраў —
губернатар Курлоў быў асуджаны іх партыяй да пакарання смерцю за ўчынены
па яго загаду расстрэл. Спробу прывесці прысуд у выкананне зрабілі ў
студзені 1906 г. Іван Пуліхаў і Аляксандра Ізмайловіч. Замах не ўдаўся,
Пуліхаў быў пакараны смерцю, а Ізмайловіч саслана на катаргу.
Крывавая сутычка ў гэты дзень адбылася ў Смаргоні (паранена 10
дэманстрантаў), расстрэлы мелі месца таксама ў Віцебску, По-лацку. На
наступны дзень пасля курлоўскага расстрэлу, 19 кастрычніка 1905 г.,
выйшлі на дэманстрацыю з чырвонымі сцягамі працоўныя Оршы.
Заводчыкі былі вымушаны павысіць заработную плату, скараціць працоўны
дзень, лалепшыць умовы працы, зрабіць іншыя ўступкі.
Падзеі рэвалюцыі, а таксама наступных гадоў яшчэ болып выкрылі
рэакцыйную сутнасць самадзяржаўя, адсутнасць у яго здольнасці да
рэфарміравання. Гэта разбурыла веру ў цара-заступніка (а такія ілюзіі ў
асяроддзі працоўных мас, перш-наперш рабочага класа і сялянства,
існавалі), садзейнічала росту ідэйнай сталасці ўсяго дэмакратычнага
лагера, набыццю палітычнага вопыту партыямі і рухамі.
Рэвалюцыя аказала глыбокі ўплыў на жыццё Расіі. Па сутнасці, з
абвяшчэннем Маніфеста 17 кастрычніка, скліканнем Дзяржаўнай думы,
стварэннем палітычных партый і г. д. пачаўся працэс пераўт-варэння
самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парла-ментарызму.
Падаўленне і паслярэвалюцыйная рэакцыя затармазілі гэты працэс, першая
сусветная вайна практычна прыпыніла яго. 1 ўсё ж, нягледзячы на
паражэнне рэвалюцыі і наступленне рэакцыі, поўнага вяртання да мінулага
не магло быць.
Дзейнасць III Дзяржаўнай думы, ажыццяўленне аграрнай рэформы з’явіліся
другім (пасля рэформ 60 -70-х гадоў XIX ст.) крокам пераўт-варэння Расіі
ў буржуазную манархію.
На шляху канстытуцыйнага будаўніцтва ў Расіі важнейшымі вехамі сталі:
Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. аб стварэнні заканадаўчага органа —
Дзяржаўнай думы, асноўныя законы, прынятыя 23 красавіка 1906 г., якія
вызначылі двухпалатную парламентарную сістэму і захавалі вельмі шырокія
правы для імператарскай улады (без імператарскага зацвярджэння ні адзін
закон не мог набыць сілу). Паступова складвалася і выбарчая сістэма.
Пасля разгону 1 і II Дзяржаўных дум, дзейнасць якіх працякала ва ўмовах
рэвалюцыі, Мікалай II зацвердзіў новы выбарчы закон (3 чэрвеня 1907 г.),
які быў у поўнай меры арыентаваны на памеш-чыкаў і буйную буржуазію.
Выбаршчыкі, як і раней, былі падзелены на 4 курыі: землеўладальніцкую
(памешчыкі), гарадскую (буржуазія), сялянскую і рабочую. Новы закон
рэзка павялічваў колькасць выбаршчыкаў ад курыі землеўладальнікаў. У
цэлым па Расіі яны атрымалі 50 % месцаў у Думе, у заходніх губернях —
48,5 %. Такім чынам царызм абмяжоўваў магчымасці польскіх памешчыкаў,
супрацьпаставіўшы ім праваслаўных беларускіх сялян, якія былі запісаны
як “рускія”.
Трэба адзначыць: выбарчая сістэма, што склалася пасля рэвалюцыі,
прадугледжвала зніжэнне нормы прадстаўніцтва ад нацыянальных рэгіёнаў.
Для гэтага выбаршчыкі былі падзелены не толькі паводле класавага, але і
нацыянальнага прынцыпу, прычым улады ігнаравалі існаванне беларускага
этнасу. Гарадская курыя дзялілася на нацыя-нальныя аддзяленні —
“рускае”, “польскае”, “яўрэйскае”. У Віленскай губерні стваралася
спецыяльная “руская” курыя. Пры гэтым правас-лаўныя беларусы ўключаліся
ў рускую курыю, беларусы-католікі — у польскую. Такі падыход выключаў
магчымасць нацыянальна свядомым беларусам трапіць у Думу.
Антыдэмакратычная выбарчая сістэма садзейнічала таму, што пераважную
большасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў у III (1907 — 1912) і IV
(1912 – 1917) Думах складалі прадстаўнікі ўрадавых партый. Левыя партыі
не былі прадстаўлены наогул, а дэпутаты з сялян падтрымлівалі правыя
партыі.
Быў прыняты шэраг законаў, якія з’яўляліся аб’ектыўна шавіністычнымі ў
адносінах да беларускага народа. Так, з 1906 г. ва ўсіх народных школах
Расійскай імперыі дзеці маглі вучыцца на сваёй роднай мове, што
з’яўлялася вялікай заваёвай рэвалюцыі. Аднак гэта не закранула беларусаў
і ўкраінцаў, таму што яны лічыліся рускімі і павінны былі вучыцца на
рускай мове.
Паводле спецыяльнага закону выкладанне і вывучэнне каталіцкай веры ў
школе пераводзілася з польскай на рускую мову. Гэта падштурхнула
беларусаў каталіцкай веры запісвацца ў палякі. Існавалі і іншыя
абмежаванні, напрыклад забарона выпісваць і чытаць газету “Наша ніва”
настаўнікам Віленскай навучальнай акругі, святарам, ваенным,
паліцэйскім, валасным і паштовым чынам, вучням сельс-кагаспадарчых школ.
Такая мера была накіравана супраць рэвалю-цыйнага і беларускага
нацыянальнага руху.
Пасля рэвалюцыі сілы рэакцыі распраўляліся з працоўнымі, дзейнічалі
атрады жандармерыі, чарнасоценцаў. Закрываліся праф-саюзы, якія ўзніклі
ў час рэвалюцыі. У 1907 – 1910 гг. на Беларусі было забаронена болып за
40 буйных прафсаюзаў. Аж да канца 1909 г. на становішчы надзвычайнай і
ўзмоцненай аховы знаходзіліся Мінская і Магілёўская губерні, Гродна,
Смаргонь, Віцебск і Віцебскі павет. Неабходна мець на ўвазе, што ў гады
рэакцыі, хаця і назіраўся спад рэвалюцыйнага руху, тым не менш і ў
горадзе і ў вёсцы яго ўзровень быў у два разы вышэйшы, чым у
перадрэвалюцыйны перыяд.
3 прычыны разгрому зменшылася колькасць і баявітасць усіх левых партый –
эсэраў, бальшавікоў, Бунда, меншавікоў. У сувязі з тым, што меншавікі ад
рэпрэсій пакутвалі менш за іншых, іх пазіцыя ў сацыял-дэмакратычных
арганізацыях узмацнілася. 3 1909 г. сацыял-дэмакратычныя групы пачалі
аднаўляцца. У 1912 г. аднавіў работу Палескі камітэт РСДРП, на які
рашэннем ЦК былі ўскладзены функцыі абласной арганізацыі ў
Паўночна-Заходнім краі.
Рэвалюцыйныя падзеі паскорылі афармленне манархічных арганізацый:
таварыства “Крестьяннн” (створана ў 1905 г.) і “Окра-ннный союз”
(створаны ў 1907 г.), які быў потым пераўтвораны ў “Русское окраннное
обіцество” — фактычныя адгалінаванні “Саюза рускага народа”. “Беларускае
таварыства”, якое адкалолася ад тава-рыства “Крестьяннн” у 1908 г.,
арыентавалася на саюз з рускім са-мадзяржаўем, аднак падзяляла некаторыя
ідэі кадэтаў.
Адбылося арганізацыйнае афармленне “западнороссов”. “Западнорусизм” як
ідэалогія склаўся значна раней. Гэты напрамак грамадскай думкі разглядаў
беларускі народ як адну з частак рускага народа, што адрозніваецца
толькі этнаграфічнымі асаблівасцямі, а тэрыторыю Беларусі — як частку
адзінай вялікай Русі, адмаўляў правы беларускага народа на самастойнае
развіццё. У 1911 г. у Пецярбургу ўзнікла “Заходне-Рускае таварыства” (у
яго склад увайшлі буйныя землеўладальнікі, праваслаўнае духавенства,
чыноўнікі). Члены таварыства арганізоўвалі лекцыі, навуковыя
канферэнцыі, палітычныя сходы.
Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі заставалася ранейшай і
была накіравана на ўмацаванне тут манархічных парадкаў. Рэвалюцыя 1905 –
1907 гг., заваяванне некаторых дэмакра-тычных свабод, уздым рэвалюцыйнай
барацьбы рабочага класа, абвастрэнне класавых супярэчнасцей — усё гэта
стварала пераду-мовы глыбокіх змяненняў у беларускім нацыянальным руху.
Асабліва спрыяла яго ажыўленню права на легальны беларускі друк.
Узмацнілася сувязь асветніцкіх і палітычных, легальных і не-легальных
арганізацый і форм вызваленчага руху. Гэтаму садзейнічалі газеты “Наша
доля” (з 14 верасня да 14 снежня 1906 г. выйшла 6 нумароў, потым была
забаронена), “Наша ніва”, “Беларус”, часопісы “Лучына”, “Раніца”,
палітычныя, прафесійныя, грамадска-куль-турныя аб’яднанні (Беларускі
народны хаўрус, Гродзенскі гуртокбела-рускай моладзі, Беларускі
музычна-навукова-літаратурны гурток сту-дэнтаў у Пецярбургу, выдавецкія,
кааператыўна-гаспадарчыя суполкі і г. д.). Разам з развіццём беларускага
перыядычнага друку, са з’яў-леннем кніг на роднай мове, значным
ажыўленнем літаратурнага і культурнага жыцця ў нацыянальна-вызваленчым
руху ўсё болып інтэнсіўна ішоў працэс умацавання
рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл. Рабочыя, сяляне, вясковая інтэлігенцыя,
студэнцкая моладзь, высланыя ў Сібір беларускія перасяленцы, дзеячы
культуры, пісьменнікі – усе яны з’яўляліся носьбітамі прагрэсіўных
тэндэн-цый у гэтым руху.
Пасля дзяржаўнага перавароту 3 чэрвеня 1907 г. БСГ як партыя распалася.
Кіраўнікі Грамады, якім удалося пазбегнуць арышту, сканцэнтравалі
асноўную ўвагу на развіцці легальнага нацыянальна-культурнага руху.
Цэнтрам гэтага руху стала газета “Наша ніва” (1906 – 1915). У склад
рэдакцыі ўвайшлі былыя члены ЦК БСГ І.Луцкевіч, А.Луцкевіч, В.Ластоўскі,
В.Іваноўскі, А.Уласаў (быў рэдактарам). 3 1914 г. рэдактарам стаў Янка
Купала.
Газета выходзіла штотыднёва ў Вільні, друкавалася кірыліцай і лацінкай,
а з канца 1912 г. толькі кірыліцай. Была разлічана пера-важна на
вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца ў ёй
адводзілася матэрыялам, якія адлюстроўвалі нацыянальны характар
беларусаў.
Газета выступіла супраць трэцячэрвеньскага выбарчага закону і наогул
супраць афіцыйнай царскай палітыкі, накіраванай на падзел беларускага
народа паводле веравызнання (на “рускіх” і “палякаў”), выкрывала
рэакцыйны характар дзейнасці расійскіх і польскіх шавіністычных
арганізацый, патрабавала выкарыстання ў школе, царкве і касцёле
беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыя-нальныя пазіцыі.
“Наша ніва” выказвалася за ўвядзенне на Беларусі земстваў, станоўча
ставілася да хутарызацыі (хаця і разумела, што гэта не вырашыць праблем
сялянскага малазямелля), арганізацыі вытворчых, крэдытных, гандлёвых,
асветніцкіх і іншых суполак. Станоўчымі былі адносіны газеты і да
дзейнасці Дзяржаўнай думы. Значнае месца (асабліва ў час рэдактарства
Я.Купалы) адводзілася сацыяльным праб-лемам.
Пры рэдакцыі газеты, дзякуючы намаганням І.Луцкевіча, ства-раўся
Беларускі нацыянальны музей. “Наша ніва” вяла шырокую работу:
арганізоўвала выданне зборнікаў, альманахаў “Маладая Бе-ларусь”,
выдавала “Беларускі каляндар” на 1910 – 1915 гг., сельска-гаспадарчы
часопіс “Саха” і часопіс для моладзі “Лучына”.
Такім чынам, дзейнасць газеты адыгрывала важную ролю ў справе
кансалідацыі беларускай нацыі, развіцця яе мовы і культуры і асабліва ў
фарміраванні самасвядомасці беларусаў. Магчыма, менавіта яна ўпершыню
ахапіла ўвесь край паняццем “Беларусь”.
Дзесяцігоддзе “Нашай нівы” называюць “нашаніўскім перыядам” у гісторыі
беларускага нацыянальнага руху. Намаганнямі яе выдаўцоў і актыву
выхавана і далучана да вызваленчай барацьбы плеяда
пісьменнікаў-класікаў, буйных грамадска-палітычных дзеячаў,
на-цыянальных ідэолагаў, сярод якіх Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза
Пашкевіч (Цётка), Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі,
Змітрок Бядуля, Цішка Гартны і шмат іншых.
Дэмакратычныя сілы дзейнічалі і ўсё болып актыўна набіралі сілу.
Беларускі нацыянальны рух з’яўляўся народніцкім. 1 хаця ён не быў
шырокім, але аб’ядноўваў лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І.
Саверчанка – Вільня: “Наша будучыня”, 2002;
2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. – Вільня:
“Наша будучыня”, 1999;
3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по
устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;
4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л.
Качалаў і інш. – Мінск: “Універсітэцкае”, 2000;
5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мінск:
“Беларусь”, 1992;
6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. – Минск: “БелЭн”, 1998;
7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н.
Кузнецов, В.Г. Мазец – Минск: “Амалфея”, 2000;
8. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. –
Martin: “Neografia”, 2003;
9. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка,
Г. В. Штыхаў і інш. – Мінск: “Беларусь”, 1994;
10. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-“Вешальнік” // Беларускі
гістарычны часопіс №3, 1997.
Нашли опечатку? Выделите и нажмите CTRL+Enter