.

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года на Беларусі

Язык: русский
Формат: реферат
Тип документа: Word Doc
70 3387
Скачать документ

22

Сярэдняя школа № 2 імя А. К. Флегантава

КАСТРЫЧНІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫ 1917 Г. НА БЕЛАРУСІ

Выканаў:

Канапелька Дзмітрый Сяргеевіч

Вучань 11 класа

Уводзіны

У савецкай гістарыяграфіі вывучэнне падзей 1917 года адбывалася выключна
ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі, то ў сучаснай навуцы мае месца
тэндэнцыя да змены акцэнтаў: усведамляецца неабходнасць даследаваць
рэвалюцыі ў кантэксце больш маштабнай, глабальнай з’явы Першай сусветнай
вайны. Напрыклад, японскі спецыяліст па гісторыі Расіі Харукі Вада
разглядае 1917 г. як «комплекс рэвалюцый у эпоху сусветных войн», у які
ўключаюцца паралельныя і адносна аўтаномныя «рэвалюцыя буржуазіі і
шырокага кола грамадзянскага насельніцтва», «рэвалюцыя рабочых і
салдат», «рэвалюцыя сялян» і «рэвалюцыя нацыянальнасцяў» Вада Х.
Российские революции 1917 г. как комплекс революций в эпоху мировых войн
// Россия в XX веке: Историки спорят. М., 1994. С. 143-146..

У беларускай гістарыяграфіі рэвалюцыя паўстае ў выглядзе спалучэння
рознанакіраваных аўтаномных патокаў у даследаванні М.Я. Сяменчыка, хаця
аўтар пазбягае падобных канцэптуальных абагульненняў.

Сучасныя гісторыкі імкнуцца таксама пераадолець савецкую схему
перыядызацыі падзей 1917 г., якая недыялектычна супрацьпастаўляла
Лютаўскую – «буржуазна-дэмакратычную» і Кастрычніцкую – «сацыялістычную»
рэвалюцыі, штучна рассякаючы ўнутранную сувязь паміж імі. У некаторых
публікацыях праводзяцца аналогіі паміж ходам Вялікай Французскай
рэвалюцыі XVIII ст. і Вялікай Расійскай рэвалюцыі 1917гг: пасля
канстытуцыйных манархістаў (Лафает, Мірабоў францускім варыянце, Мілюкоў
і Гучкоў – у расійскім) да ўлады прыйшлі «добранамерныя» рэспубліканцы
(жырандысты ў Францыі, Керэнскі, Някрасаў і Цярэшчанка ў Расіі), а калі
дзяржаўныя караблі сталі губляць стырно і ветразі, дэзарыентаваныя масы
падпалі пад уплыў самых радыкальных пераўтваральнікаў -якабінцаў
(Францыя) і бальшавікоў (Расія).

Адносна падзей кастрычніка 1917 г. у літаратуры існуе самы шырокі спектр
зцэнак: прыход бальшавікоў да ўлады характарызуецца і як «Вялікая
Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя», і як «контррэвалюцыйны
пераварот, што выкінуў Расію з сусветнай цывілізацыі», і, нарэшце, як
«чырвоная смута». Апошняя метафара належыць расійскаму гісторыку У.П.
Булдакову – аўтару, можа быць, самай цікавай за апошні час (хоць і не
бясспрэчнай) манаграфіі па гісторыі рэвалюцыі Булдаков В. П. Красная
смута: Природа и последствия революционного насилия. М., 1997..
Канцэпцыя гэтага даследчыка пабудавана з выкарыстаннем метадаў
псіхааналізу і розных яго мадыфікацый. Рэвалюцыя паўстае са старонак
кнігі як «вывяржэнне першапачатковай дэпраграмаванасці чалавека, які не
здабыў здольнасці да годнага існавання», «як буйства калектыўнага
безсвядомага», як «шматмерны, агульнарасійскі бунт». Найбольш адэкватнае
яго азначэнне – смута, «чырвоная смута», якая была непазбежным вынікам
Першай сусветнай вайны. «Чырвоная смута» ставіцца аўтарам у адзін шэраг
з іншымі сістэмнымі крызісамі Расійскай дзяржавы: смутай пачатку XVII
ст. і «сённяшняй расійскай смутай». Усе гэтыя крызісы, лічыць аўтар,
былі запраграмаваны самой расійскай псіхаментальнасцю.

Голоўная мэта курсавога праекта прааналізаваць сітуацыю якая склалася ў
Расійскай імперыі ў 1917 годзе ў кантэксце да Беларусі. Вулучыць
асблівасці рэвалюцыі і зрабіць галоўныя вынікі падзей 1917 года ў
адносінах да Беларусі.

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі

Падзеі восені 1917 г. у Расіі былі выкліканы эканамічным крызісам і
імперыялістычнай вайной, якая ўсё яшчэ працягвалася. У выніку гэтага
краіна апынулася перад дылемай: быць або не быць усяму таму, у імя чаго
ў лютым 1917 г. пад заклікамі “Мір, хлеб, свабода” пачалася рэвалюцыя.

Рэальнай сілай, здольнай пераадолець эканамічны крызіс, закончыць вайну
і вывесці краіну з крытычнай сітуацыі, з’яўляўся саюз рэвалюцыйных
рабочых, салдат і сялян. Каб надаць іх жаданням сілу закона, патрэбна
было Саветам узяць усю паўнату ўлады як у цэнтры, так і на месцах. Гэта
мог зрабіць II Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх
дэпутатаў.

Аднак У.Ленін не быў упэўнены ў суадносінах сіл на з’ездзе Саветаў на
карысць бапьшавікоў. Падставай для сумнення была адсутнасць канчатковых
звестак пра склад дэлегатаў амаль да таго моманту, калі з’езд пачаў сваю
працу. Таму стаўка рабілася на ўзброенае паўстанне. На гэта
арыентаваліся і бальшавіцкія арганізацыі на Беларусі. А.Мяснікоў на
старонках гаэеты “Буревестнмк” 22 кастрычніка пісаў, што паколькі
буржуазны ўрад сябе не апраўдаў, то заставаўся толькі адэіны выхад —
стварэнне рэвалюцыйнадэмакратычнай улады. Адносна спосабу замены ўлады
Мяснікоў пісаў: “… Еслм Временное правмтельство не передаст власть
Советам, мы должны будем восстать м вэять ее” Великая Октябрьская
социалистическая революция в Белоруссии. Документы и материалы. Мн.,
1957. Т. 1. С. 853.. ён дакладна акрэсліваў умовы, пры якіх неабходна
рабіць паўстанне: “…Пока болышнство не стало на нашу точку зрення, мы
этого делать не будем” Великая Октябрьская социалистическая революция в
Белоруссии. Документы и материалы. Мн., 1957. Т. 1. С. 853.. Такім
чынам, вырашэнне пытання аб узброеным паўстанні многімі бальшавікамі
звяэвапася з пераходам большасці насельніцтва на іх платформу. Аднак
рэальныя падэеі разгортваліся інакш.

У выніку перамогі паўстання рабочых, салдат і матросаў у Петраградзе 25
кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. Часовы ўрад Керанскага быў звергнуты.
Уладу ўзяў Ваеннарэвалюцыйны камітэт Петраградскага Савета рабочых і
салдацкіх дэпутатаў і перадаў яе II Усерасійскаму з’езду Саветаў. На
з’ездзе быў прыняты Дэкрэт аб міры, Дэкрэт аб зямлі, аб’яўлены склад
новага ўрада — Савета Наро дных Камісараў на чале з У.Леніным.
Падкрэслім, што гэты ўрад лічыўся часовым “впредь до Учредмтельного
собранмя”.

У Мінску ў ноч з 25 на 26 кастрычніка было атрымана паведамленне з
Кранштата аб перамозе ўзброенага паўстання. 26 кастрычніка ад імя
Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў быў выдадзены загад № 1, у
якім паведамлялася, што Савет бярэ ўладу ў горадзе і навакольнай
мясцовасці ў свае рукі. Выканкам Савета прапанаваў усім дэмакратычным
арганізацыям утварыць часовы ваеннарэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняга
фронту для ажыццяўлення рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Аднак эсэры,
меншавікі і прадстаўнікі іншых партый не прынялі прапанову Савета і
пачалі фарміраваць свой орган, які наэвалі “Камітэт ратавання
рэвалюцыі”. Узначаліў яго меншавік Т.Калатухін. У распараджэнні Камітэта
былі Каўказская дывізія, якая стаяла ў Масюкоўшчыне, і фарміраванні 1-га
польскага корпуса генерала Ю.Доўбар-Мусніцкага. Улічваючы абставіны, ВРК
звярнуўся па дапамогу да ВРК 2-й арміі. У ноч з 31 кастрычніка на 1
лістапада ў Мінск прыбылі бліндзіраваны поезд, іншыя ўзброеныя
фарміраванні з 2-й арміі. Улада Мінскага Савета значна ўмацавалася.
Загадам ВРК Камітэт ратавання рэвалюцыі быў расфарміраваны.

Услед за Мінскам Саветы ўзялі ўладу ў Гомелі, Віцебску, Оршы, Бабруйску,
Слуцку, Рэчыцы, Мазыры, Полацку і іншых гарадах і павятовых цэнтрах
Беларусі, а таксама ў 2-й, 3-й і 10-й арміях Заходняга фронту. Складана
развіваліся падзеі ў Магілёве, дзе была Стаўка Вярхоўнага камандавання.
Аднак у ноч э 18 на 19 лістапада 1917 г. пад націскам рэвалюцыйных
салдат і рабочых Магілёва Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім
пераважалі прадстаўнікі партый эсэраў, меншавікоў, Бунда, прызнаў уладу,
якая ўсталявапася ў Петраградзе і ўтварыў Ваеннарэвалюцыйны камітэт. Той
жа ноччу важны апорны ачаг контррэвалюцыі — Стаўка Вярхоўнага
камандавання — быў разгромлены. Планы згодніцкіх партый сфарміраваць
буржуазны Часовы ўрад пад кіраўніцтвам лідэра партыі эсэраў В.Чарнова
праваліліся Мяснікоў А. Ф. Беларусь ў 1917 годзе // Гуманітарна
–эканамічны веснік. 1997. № 3. С. 27..

На працягу 3 тыдняў на Беларусі, за выключэннем тэрыторыі, якая была
акупіравана германскімі войскамі, завяршыўся пераход улады да Саветаў
рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Далейшай задачай рэвалюцыі з’яўлялася ўмацаванне новай улады. У
лістападзе—снежні 1917 г. адбыліся з’езды Саветаў рабочых і сапдацкіх
дэпутатаў Заходняй вобласці, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай
губерняў, 2-і з’езд салдат і рабочых вайсковых прадпрыемстваў Заходняга
фронту, Віцебскі губернскі з’езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх
дэпутатаў, з’езды Саветаў рабочых і салдацкіх, а таксама Саветаў
сялянскіх дэпутатаў Магілёўскай губерні. Яны прызналі Савецкую ўладу,
зацвердзілі структуру яе органаў, вызначылі сістэму кіравання ў губернях
і на фронце, абралі выканаўчыя камітэты. З’езд Саветаў рабочых і
салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці адзначыў, што многія Саветы яшчэ
знаходзяцца на стадыі свайго станаўлення. Так, Сіняўскі Савет складаецца
толькі з сялянскіх дэпутатаў; Асіповіцкі — пераважна бундаўскі;
Рагачоўскі — пакуль што эусім не працуе, працягвае чагосьці чакаць і г.
д. Што тычыцца пытання пра шматпартыйнасць пры фарміраванні органаў
улады, то з’езд лічыў дапушчальным пагадненне толькі з тымі
сацыялістычнымі партыямі, якія прызналі СНК, дэкрэты аб міры, аб зямлі,
аб кантролі за вытворчасцю. У мэтах стварэння сацыялістычных культурных
гаспадарак з’езд лічыў неабходным усю маёмасць памешчыкаў неадкладна
перадаць пад кіраванне зямельных камітэтаў. Віцебскі губернскі з’езд
таксама не ставіў задачы як мага хутчэй падзяліць канфіскаваную зямлю
паміж сялянамі. Адзначалася, што дробныя гаспадаркі не забяспечаць народ
хлебам. З’езд лічыў мэтазгодным захаваць буйныя гаспадаркі, каб
павялічыць вытворчасць сельскагаспадарчых прадуктаў, якія потым можна
будзе справядліва размеркаваць паміж працоўнымі. Абласны з’езд выказаўся
за тое, каб валасныя зямельныя камітэты складаліся толькі э
прадстаўнікоў бяднейшага сялянства. Безумоўна, гэта вяло да аслаблення
ролі серадняцкіх мас у гэтых камітэтах і выклікала насцярожанасць з іх
боку да Савецкай улады. Такі падыход мог штурхаць гэты слой сялян пад
уплыў тых партый, якія выступапі супроць улады бальшавікоў Ігнаценка І.
М. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асблівасці і вынікі. Мн., 1995.
С. 87..

У сувязі з гэтым цікава высветліць, як самі рэвалюцыйныя масы глядзелі
на рэвалюцыю, якую ўладу яны жадалі ўсталяваць. Так, выканкам Мінскага
Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў у загадзе № 1 звярнуўся да ўсіх
рэвалюцыйных арганізацый і палітычных партый з прапановай неадкладна
пачаць арганізацыю часовай рэвалюцыйнай улады на месцах на шматпартыйнай
аснове. Выканкам падкрэсліў, што ВРК павінен стаяць “стойко м
непоколебммо” за новую, народную ўладу, за інтарэсы рабочых, працоўнага
сялянства і арміі, эаўсёды і ва ўсім падтрымліваць народны рух,
накіраваны на поўнае звяржэнне ўлады буржуаэіі. У рэзалюцыі бюро
абласнога камітэта Саветаў Заходняй вобласці ад 27 кастрычніка 1917 г.
адзначалася, што новая рэвалюцыйная ўлада павінна абапірацца на органы,
якія прадстаўляюць інтарэсы рэвалюцыйнай дэмакратыі. Замір’еўскі Савет
рабочых і салдацкіх дэпутатаў патрабаваў устанаўлення сапраўды
дэмакратычнай улады, здольнай ажыццяўляць неадкладныя патрабаванні
працоўных. Цэнтральнае бюро прафсаюзаў Мінска адзначала неабходнасць
стварыць уладу, якая будзе абапірацца на ўсе сілы рэвапюцыйнай
дэмакратыі. На пазіцыі ўтварэння моцнай улады, якая павінна абапірацца
на падтрымку шырокіх рэвалюцыйных мас, стаяў Гомельскі Савет рабочых і
салдацкіх дэпутатаў. У рэзалюцыі Савета адзначалася, што толькі
аб’яднаныя сілы дэмакратыі дадуць жыццё новаму ўраду, моцнаму даверам і
падтрымкай усяго народа краіны.

За ўтварэнне кааліцыйнай дэмакратычнай улады выступілі таксама
Барысаўскі, Магілёўскі, Нясвіжскі гарадскія Саветы рабочых і салдацкіх
дэпутатаў, Аршанскі раённы Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх
дэпутатаў, Віцебскі губернскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў,
франтавы і армейскія камітэты Саветаў салдацкіх дэпутатаў.

Неабходна падкрэсліць, што ні адзін Савет, ваеннарэвалюцыйны камітэт або
якінебудзь іншы орган не прапанаваў увесці дыктатуру пралетарыяту.
Наадварот, усе найбольш аўтарытэтныя Саветы, Цэнтральнае бюро
прафсаюзаў, армейскія, карпусныя і дывізійныя салдацкія камітэты, у якіх
моцныя пазіцыі мелі балышвікі, прама выказваліся эа стварэнне ўлады з
прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый. Заслугоўвае ўвагі і той факт,
што Часовы ВРК Заходняга фронту таксама лічыў, што ўрад павінен быць
створаны з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый, якія ўдзельнічалі ў
рабоце II Усерасійскага з’езда Саветаў. У адэіным фронце ўсёй
рэвалюцыйнай дэмакратыі, эгуртаванай вакол Саветаў рабочых і сялянскіх
дэпутатаў, бачыўся шлях эахавання і пашырэння заваёў.

Вядома, што падчас і пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. у кіраўніцтве
бальшавікоў разгарэлася барацьба вакол пытання пра неабходнасць
фарміравання “кааліцыйнага ўрада” э прадстаўнікоў усіх партый
сацыялістычнай арыентацыі. Так, на канферэнцыі сацыялістычных партый,
якая была склікана пад эгідай Вікжэля, бальшавіцкія дэлегаты Л.Каменеў,
В.Разанаў і Г.Сакольнікаў эгадэіліся на фарміраванне разам з эсэрамі і
меншавікамі кааліцыйнага ўрада і Народнага Савета. Але У.Ленін і
Л.Троцкі выступілі супроць такога рашэння, іх пазіцыю падтрымала
большасць у ЦК РСДРП(б). Гэта была радыкальная змена пункту гледжання
У.Леніна. За два месяцы да гэтага, пасля правалу карнілаўскага мяцяжу,
ён пісаў: “Если есть абсолютно бесспорный, абсолютно доказанный фактамм
урок революции, то только тот, что исключительно союз большевиков с
эсерами и меньшевиками, исключительно немедленный переход всей власти к
Советам сделал бы гражданскую войну в России невозможной” Ленин В.М.
Полн. собр. соч. Т. 34, с. 222.. Прадстаўнікі правага крыла ЦК
(Л.Каменеў, Р.Зіноўеў, А.Рыкаў) і левага (А.Шляпнікаў) адэначалі, што
“вне коалиционного правительства существует лишь один путь — сохранение
власти с помощью политического террора”.

У сувязі з гэтым паўстае пытанне: чаму У.Ленін і яго паплечнікі
адмовіліся ад саюзу паміж бальшавікамі і іншымі партыямі сацыялістычнай
арыентацыі? Абстаноўка, якая склалася ў краіне, патрабавала адзінства
дзеянняў гэтых сіл. Але адзінства, на нашу думку, бальшавікі, э аднаго
боку, эсэры з меншавікамі, з другога, разумелі парознаму. Слабасць
бальшавізму і яго лідэраў заключалася ў тым, што ім часта не ўдавалася
зраэумець і выкарыстаць уласцівае масавым рухам імкненне да адзінства
роэных палітычных сіл. Яны заўсёды хацелі звесці пазіцыі розных сіл
менавіта да класавага адзінства аднаго “лагера”. Яны дамагаліся такога
становішча ў саюзе, капі толькі іх думка, іх тактыка мелі права на
існаванне. Кампраміс у разуменні бальшавікоў — гэта не ўзаемныя ўступкі,
а ўступка толькі з боку іх палітычных апанентаў.

Узнікае і такое пытанне: ці не дапусцілі бальшавіцкія лідэры памылкі ў
сваіх адносінах да сацыялістычных партый і іх лідэраў? Вядома, што
тэорыя, якая была распрацавана У.Леніным у 1917 г. у рабоце Государство
и революция”, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўступіла ў сур’ёзную
супярэчнасць з рэальнасцю. Магчыма, таму пасля прыходу бальшавікоў да
ўлады У.Ленін развіў сваю тэорыю і перамясціў акцэнты, звязаныя з
шляхамі пераадолення супярэчнасцей, якія стваралі ўсё больш небяспечную
сітуацыю. Менавіта палітычныя супярэчнасці прывялі да прымусовага
роспуску Устаноўчага сходу, а перад гэтым — Першага Усебеларускага
з’езда, да Брэст-Літоўскага “крызісу” і выхаду пасля гэтага левых эсэраў
з складу савецкага ўрада і нават да жорсткай, крывавай палітыкі
“ваеннага камунізму”. У выніку такой палітыкі партыя бальшавікоў
самаізалявалася ў палітычным і сацыяльным плане. Стварыўся раэрыў паміж
рабочымі і сялянамі, горадам і вёскай, прамысловасцю і сельскай
гаспадаркай. Асноўная маса сялян падтрымала бальшавікоў толькі таму, што
сяляне ў рэшце рэшт атрымалі асабістую свабоду ад абшчыны і зямлю
памешчыкаў без выкупу (а гэта, паводле падлікаў Ю.Ларына, складала 20
млрд. залатых рублёў). Але, падтрымліваючы бальшавікоў падчас
Кастрычніцкай рэвалюцыі, сяляне зусім не імкнуліся да сацыялізму.

А.Мяснікоў адзначаў, што сялянства Беларусі прымкнула да бальшавікоў
толькі з часу Кастрычніцкай рэвалюцыі, што бальшавіцкую большасць ва
ўсіх Саветах стваралі салдаты, што “вярхі рабочага руху ў абстаноўцы
рамесніцкай і саматужнай вытворчасці ў нашай вобласці адсталі ад
сапраўднага настрою мас”, што па прычыне адсутнасці кіраўнікоў
рэвапюцыйнага рабочага руху абаронцы мелі магчымасць уплываць на
“жменьку” мясцовых рабочых. Што тычылася новай улады, то Мяснікоў
указваў, што яна яшчэ недастаткова ўмацавалася, у многіх месцах яе
становішча недастаткова вызначылася. “До открытия его, —адзначалася ў
газеце “Звезда”, —мы должны окончательно укрепить Советы и провести в
жизнь основные наши декреты и одновременно бороться за наше большинство
там — в Учредмтельном собрании” Великая Октябрьская социалистическая
революция в Белоруссии. Документы и материалы. Мн., 1957. Т. 2. С. 258..

II з’езд армій Заходняга фронту, з’езды Саветаў рабочых і салдацкіх
дэпутатаў Заходняй вобласці і Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і
Віленскай губерняў дамовіліся ўтварыць на Беларусі, у адрозненне ад
іншых рэгіёнаў краіны, спецыфічнае адміністрацыйнае аб’яднанне —
Заходняя вобласць і Заходні фронт. 3 гэтай мэтай выканаўчыя органы,
абраныя вышэйназванымі з’ездамі, зліліся. 26 лістапада 1917 г. быў
утвораны Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і Заходняга фронту
(Аблвыканкамэах). У яго склад увайшлі 100 членаў франтавога камітэта, па
35 членаў выканаўчых камітэтаў Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў
Заходняй вобласці і Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай
губерняў, 11 прадстаўнікоў ад прафсаюэаў, 4 — ад Чыгуначнага саюза і 2 —
ад Саюза паштоватэлеграфных служачых. Быў утвораны
выканаўчараспараджальны орган — Савет Народных Камісараў Заходняй
вобласці і Заходняга фронту. Старшынёю Аблвыканкамзаха быў абраны
М.Рагазінскі, а старшынёю СНК — К.Ландэр.

Узнікае пытанне: чаму ў Выканаўчым камітэце Заходняй вобласці і
Заходняга фронту, якому належала вышэйшая ўлада паміж з’ездамі, з 187
яго членаў прадстаўнікі фронту складалі 100 членаў, а грамадзянскае
насельніцтва было прадстаўлена толькі 87 членамі? Неабходна таксама
ўлічыць і тое, што салдаты былі ў ліку дэлегатаў, абраных не толькі
з’ездамі армій Заходняга фронту, а таксама і на з’ездзе Саветаў рабочых
і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці. Таму ў Выканаўчым камітэце
Заходняй вобласці і Заходняга фронту салдат было не 100, а значна больш
— паводле падлікаў, каля 90%. Такім чынам, пры арганізацыі Савецкай
улады ў гэтым рэгіёне менавіта на ваенных, а не на рабочых рабілі стаўку
бальшавікі.

Органы Савецкай улады, якія былі абраны з’ездамі Саветаў Віцебскай і
Магілёў скай губерняў, у склад Аблвыканкамзаха не былі ўключаны.
Склалася своеасаблівае становішча: фармальна гэтыя губерні знаходзіліся
ў складзе Заходняй вобласці і ў той жа час заставаліся
адміністрацыйнатэрытарыяльнымі ўтварэннямі, якія падпарадкоўваліся
непасрэдна цэнтру, ураду РСФСР. Такая спецыфіка, на наш погляд, была
выклікана імкненнем да стварэння адпаведных умоў для экспарту рэвалюцыі
з Расіі на Захад, дзе, на думку У.Леніна, поўнасцю наспелі аб’екгыўныя і
суб’ектыўныя фактары для сацыялістычнай рэвалюцыі. Магчыма, Ленін лічыў,
што такое адміністрацыйнае ўтварэнне — Заходняя вобласць і Заходні фронт
у складзе Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губерняў і Заходняга фронту
будзе здольным вырашыць задачу падштурхоўвання рэвалюцыі на Захад.
Уваходжанне Віцебскай і Магілёўскай губерняў у такое аб’яднанне не
выклікалася неабходнасцю, паколькі гэтыя губерні не знаходзіліся на
шляху з Расіі ў Германію і іншыя краіны Захаду Ігнаценка І. М.
Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асблівасці і вынікі. Мн., 1995. С.
99..

Першыя крокі Кастрычніцкая рэвалюцыя прайшла без больш або менш значных
палітычных цяжкасцей на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму. У абласцях,
губернях, гарадах і паветах даволі хутка прайшло фарміраванне органаў
Савецкай улады і кіравання. Галоўная ўвага накіроўвалася на стварэнне
адпаведных перадумоў для дзяржаўнага, гаспадарчага і культурнага
будаўніцтва. Першыя дэкрэты Савецкай улады аб міры і аб зямлі
задавальнялі патрабаванні практычна ўсіх слаёў насельніцтва краіны.
Найбольш важным і неадкладным было пытанне аб спыненні ваенных дэеянняў.
ВРК Заходняга фронту дамовіўся з камандаваннем германскіх войск, якія
супрацьстаялі Заходняму фронту, аб пачатку перагавораў аб перамір’і, аб
месцы іх правядзення. Была сфарміравана дэлегацыя ад фронту, якая была
ўпаўнаважана весці перагаворы з дэлегацыяй германскіх войск. Перагаворы
праходзілі ў м. Солы даволі спакойна. 20 лістапада было падпісана
перамір’е тэрмінам на 2 месяцы — з 23 лістапада (5 снежня) 1917 г. па 24
студзеня (6 лютага) 1918 г. Было дамоўлена за гэты тэрмін падрыхтаваць
пагадненне аб міры. Ад войск Заходняга фронту дагавор падпісалі салдаты
С.Шчукін, В.Фамін, Н.Ціхмянёў, Г.Пятроў, Лук’янаў, Школьнікаў, В.Яркін,
Хрустапёў, малодшы унтэрафіцэр С.Берсан.

Ствараліся перадумовы для падпісання мірнага пагаднення на ўсім
расійскагерманскім фронце. Надзвычай важнай задачай Савецкай улады было
правядзенне ў жыццё Дэкрэта аб зямлі. З’езды сялянскіх дэпутатаў
выказалі надзею на тое, што патрабаванні народных мас новай уладай
будуць задаволены. Так, III з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і
Віленскай губерняў адзначыў, што Савецкая ўлада паўсюдна замацуе зямлю
за сялянствам. У якасці перадумоў справядлівага ажыццяўлення Дэкрэта аб
зямлі з’езд паставіў задачы абраць новыя валасныя камітэты і валасныя
земскія ўправы, замяніць камісараў, якія былі прыэначаны былым Часовым
урадам, стварыць новую міліцыю. Першачарговай задачай вапасных органаў
кіравання з’езд лічыў правядзенне ўліку зямлі, рабочай жывёлы,
інвентару. Гэтая работа пачалася з падрыхтоўкі адпаведных дакументаў і
кадраў. Абласны і губернскія выканкамы Саветаў распрацавалі інструкцыі,
праводзілі нарады, пасяджэнні зямельных камітэтаў, сходы сялян, на якіх
растлумачваліся ўсе мерапрыемствы па выкананні Дэкрэта аб эямлі. У
паветы і воласці ВРК накіраваў упаўнаважаных па ажыццяўленні Дэкрэта
Гісторыя Беларусі. Ч. 2. XIX-XX ст. Пад рэд. І. П. Крэнь і інш. Мн.,
2002. С. 294..

Падрыхтоўчая работа выклікала павышаную актыўнасць тых сіл, якія былі
зацікаўлены ў тым, каб калі не сарваць, то перашкодэіць паспяховаму
правядзенню Дэкрэта ў жыццё. У гэты час у Саветах сялянскіх дэпутатаў,
органах мясцовага самакіравання, зямельных камітэтах было шмат правых
эсэраў, антысавецкі настроеных спецыялістаўінтэлігентаў. Многія з іх
разам з былымі чыноўнікамі, памешчыкамі, паліцзйскімі пры кожным зручным
выпадку імкнуліся стварыць беспарадкі, правакацыі. Так, у Лепельскім
павеце публікацыя Дэкрэта аб зямлі ў друку была забаронена. У Гарадоцкім
павеце былі арганізаваны масавыя пажары і грабяжы маёнткаў. Паўсюдна
праводзіўся масавы забой жывёлы. Памешчыкі імкнуліся калі не прадаць, то
разбурыць пабудовы, энішчыць інвентар. Апорай антысавецкай дзейнасці
былі зямельныя і харчовыя камітэты. Як паведамлялі ў СНК РСФСР з
Віцебскай губерні, харчовы камітэт губерні не прызнае ўлады Савета
Народных Камісараў. У рэзалюцыі сялянскага сходу в. Медкаўка Соінскай
воласці Мсціслаўскага павета адзначалася, што ў воласці захаваліся
дакастрычніцкія парадкі, якія ажыццяўляюць чыноўнікі былога Часовага
ўрада. Кіраўнікі Аршанскага павятовага выканкама з мэтай перашкодэіць
намерам сялян Старасельскай воласці, якія пад кіраўніцтвам
настаўнікабальшавіка Пратакоўскага правялі канфіскацыю маёнткаў “Цітова”
і “Боркі”, насуперак просьбам сялян перавялі настаўніка на работу ў
іншую воласць.

Хоць антысавецкія сілы імкнуліся абвастрыць становішча, зацягнуць
ажыццяўленне Дэкрэта аб зямлі, тым не менш работа паступова ўзмацнялася.
У пісьмах, рэзалюцыях з’ездаў, валасных і сельскіх сходаў, якія
паступалі ў савецкія органы, цэнтральныя газеты, непасрэдна У.Леніну,
сяляне дзякавалі Савецкай уладзе за тое, што ў адпаведнасці з Дэкрэтам
II з’езда Саветаў “долгожданная крестьянская земля перешла в их руки”.
Так, у рэзалюцыі III з’езда сялян Мінскай і Віленскай губерняў (лістапад
1917 г.) адзначалася, што толькі ўлада Саветаў вырашыла перадаць
сялянству ўсю зямлю, пачаць мірныя перагаворы, увесці кантроль за
вытворчасцю і размеркаваннем. Так сяляне дамагаліся ажыццяўлення Дэкрэта
неадкладна, не чакаючы склікання Устаноўчага сходу Ігнаценка І. М.
Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асблівасці і вынікі. Мн., 1995. С.
105..

Вельмі складанай эадачай для Савецкай улады было стварэнне галіновых
органаў кіравання. Да Кастрычніцкай рэвапюцыі гэтыя функцыі выконвалі
гарадскія думы і эемскія органы, якія мелі кадры высокай кваліфікацыі і
добрых практыкаў ва ўсіх галінах гаспадаркі і культуры. Сярод рабочых,
салдат і сялян такіх квапіфікаваных спецыялістаў не было. На Беларусі
забеспячэнне мясцовых органаў кіравання кадрамі вырашалася як шляхам
уключэння многімі Саветамі ў сваю структуру існаваўшых органаў
самакіравання цалкам без якіхнебудзь эмен, так і шляхам расфарміравання
гэтых органаў і ўключэння ў сістэму створаных савецкіх органаў
спецыялістаў з расфарміраваных структур. Але задачу стварэння сістэмы
мясцовага кіравання за кошт старых органаў і іх спецыялістаў вырашыць
поўнасцю не было магчымасці.

Пасля III Усерасійскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў
гарадскія думы, павятовыя і валасныя земствы былі ліквідаваны. Да канца
студзеня 1918 г. старыя органы былі ліквідаваны ў Аршанскім,
Клімавіцкім, Чавускім, Мсціслаўскім, Гомельскім паветах Магілёўскай
губерні, Рэчыцкім, Барысаўскім і іншых паветах Мінскай губерні,
Дзісенскім павеце Віцебскай губерні. Іх функцыі перайшлі да Саветаў,
якія станавіліся адзінымі органамі ўлады. Да пачатку лютага 1918 г.
Саветы былі арганізаваны і пачалі працаваць у гарадах, павятовых
цэнтрах, многіх валасцях і мястэчках.

Значна актывізаваўся працэс дзяржаўнага будаўніцтва на вёсцы. Саветы ў
сельскай мясцовасці ўтвараліся трыма шляхамі. Першы шлях. Некаторыя
павятовыя і валасныя эемствы самі спынялі сваю дзейнасць, і іх функцыі
пераходзілі да Саветаў сялянскіх дэпутатаў, якія існавалі да гэтага часу
паралельна з імі. Частка старых кадраў пераходзіла ў новыя органы
кіравання. Другі шлях. Саветы зліваліся э валаснымі і павятовымі
земствамі. Пры гэтым у шэрагу выпадкаў земствы пераймяноўвалі сябе ў
Саветы і амаль усе службовыя асобы заставаліся на ранейшых пасадах.
Трэці шлях. Многія Саветы ствараліся шляхам ліквідацыі старой сістэмы
органаў мясцовага кіравання, кадры якіх у асноўным па палітычных матывах
жадалі сумленна выконваць свае абавязкі ў новых умовах. У большасці
выпадкаў яны з’яўляліся членамі буржуазных партый або партый правых
эсэраў, правых меншавікоў, народных сацыялістаў. Такія кадры замяняліся
новымі з ліку левых эсэраў, бальшавікоў, лаяльных да Савецкай улады
беспартыйных. 3 гэтай нагоды адзін з кіраўнікоў Палескага камітэта
РСДРП(б) М.Хатаевіч у сваіх успамінах адзначаў: “В уезде непосредственно
после переворота власть от правых эсеров перешла к левым эсерам млм,
точнее, некоторая часть правых сразу стала “левыми”…”. Такая сітуацыя
была характэрная для многіх паветаў.

Надзвычай актуальным было і нацыянальнае пытанне. Як вядома,
нацыянальнае пытанне не было вырашана Лютаўскай рэвалюцыяй. У Грамаце да
беларускага народа, якая была выдадзена 27 кастрычніка 1917 г., Вялікая
беларуская рада (ВБР) вырашыла склікаць 5 снежня 1917 г. Усебеларускі
з’езд для вырашэння пытання аб нацыянальным самавызначэнні Беларусі.
Грамата ВБР была негатыўна сустрэта бальшавікамі і іх лідэрамі ў Маскве
і на Беларусі. У пэўнай меры такая пазіцыя была вынікам таго, што
абласная арганізацыя бальшавікоў, якая бадай на 80% складалася з людзей
рускай, украінскай, латышскай, літоўскай, яўрэйскай і іншых
нацыянальнасцей, не жадала ‘падымаць гэтае пытанне. Кіраўнікі
бальшавікоў лічылі, што беларускай нацыі няма, а таму няма ніякай
высновы для пастаноўкі пытання пра нацыянальнае самавызначэнне Беларусі.
Другая прычына негатыўных адносін цэнтра да самавызначэння Беларусі была
абумоўлена планамі ЦК РСДРП(б) і У.Леніна выкарыстаць яе тэрыторыю для
канцэнтрацыі сіл з мэтаю ажыццяўлення экспарту рэвалюцыі на Захад.
Невыпадкова ЦК РСДРП(б) настойліва прапагандаваў ідэю аб высокай
інтэрнацыянальнай свядомасці рэвапюцыйнага народа, пра быццам бы яго
імкненні садзейнічаць раэвіццю сацыялістычнай рэвалюцыі ў Германіі,
Польшчы і іншых краінах. Натуральна, у такой сітуацыі нацыянальнае
самавызначэнне Беларусі не магло ўваходзіць у планы ЦК і Савецкага
ўрада. Гэтая прычына з’явілася гапоўнай, а лінія абласных савецкіх і
партыйных органаў на непрызнанне беларускай нацыі з’яўлялася толькі
прыкрыццём пазіцыі цэнтра Сяменчык М. Я. Грамадска-палітычнае жыцце на
Беларусі у перыяд Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый (сакавік
1917-сакавік1918 гг). Ч. 2. Мн., 2001. С. 78..

Усебеларускі з’езд не прызнаў законным утварэнне Заходняй вобласці і
Заходняга фронту як адміністрацыйнай адзінкі. Сфарміраваную ўладу з’езд
не лічыў уладай рабочых, сялян і салдат Беларусі, паколькі ў яе органах
прадстаўнікі Заходняга фронту складалі звыш 90%. Члены абласнога
камітэта, Аблвыканкамзаха і СНК не з’яўляліся беларусамі па
нацыянальнасці і нават жыхарамі Беларусі. Уся дзейнасць гэтых органаў
была падпарадкавана інтарэсам фронту.

Значная група дэлегатаў Усебеларускага з’езда прапанавала аб’явіць
незалежнасць Беларусі. Абкам РСДРП(б) і Выканкам Заходняй вобласці і
фронту прыйшлі ў замяшанне. Але палова дэлегатаў упарта адстойвала лінію
на стварэнне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай рэспублікі. З’езд
прыняў кампраміснае рашэнне аб часовым устанаўленні на Беларусі ўлады
Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў і даручыў яму ў бліжэйшы
час склікаць Устаноўчы сход, на якім і павінна быць вырашана пытанне аб
беларускай дзяржаўнасці. Здавалася, выхад з тупіка быў знойдзены. Аднак
такое рашэнне не задавальняла бальшавікоў, і на падставе рашэння СНК
Заходняй вобласці і фронту ў ноч э 17 на 18 снежня 1917 г. з’езд быў
насільна разагнаны. Гзта быў удар кіруючай партыі на гэты раз ад імя
Савецкай улады па дэмакратыі, якая толькі пачынала складвацца.

Нацыянальнае пытанне на Беларусі абмяркоўвалася на Трэцяй надзвычайнай
абласной канферэнцыі РСДРП(б) (снежань 1917 г.). Але тэкст даклада
В.Кнорына, матэрыялы яго абмеркавання і рзэалюцыя канферэнцыі па гэтаму
пытанню ў архівах пакуль што не знойдзены. Па шэрагу ўскосных дадзеных
ёсць падставы меркаваць, што канферэнцыя прыняла рашэнне аб правядзенні
ў лютым 1918 г. Беларускага з’езда. ёсць звесткі пра тое, што
падрыхтоўка да такога з’езда была распачата. У пратаколе № 11 пасяджэння
СНК Заходняй вобласці і фронту ад 26 студзеня 1918 г. адзначана, што на
пасяджэнні СНК абмяркоўваўся даклад камісара па нацыянапьных справах аб
скліканні Беларускага з’езда. У выніку абмеркавання была прынята
пастанова: “Созыв сьезда не разрешать”. Ніякіх іншых запісаў па гэтаму
пытанню ў пратаколе няма Ігнаценка І. М. Кастрычніцкая рэвалюцыя на
Беларусі: асблівасці і вынікі. Мн., 1995. С. 107..

У навуковай літаратуры ёсць меркаванні, што ў сувязі з пачаткам
германскай інтэрвенцыі склікаць з’езд у абазначаны час не было
магчымасці. 3 гэтым можна пагадзіцца, бо інтэрвенцыя германскіх войскаў
праз тры тыдні стала рэальнасцю, ды і ў сувязі з набліжэннем яе ўсе
займаліся іншымі справамі.

У 1918—1920 гг. тэрыторыя Беларусі была або акупіраванай, або тэатрам
ваенных дзеянняў, або прыфрантавой зонай. Займацца эканомікай,
арганіэацыяй дзяржаўнага і культурнага будаўніцтва не было каму. А
менавіта толькі развіццё эканомікі і культуры магло замацаваць перамогу
рэвапюцыі і забяспечыць пабудову новага ладу.

Рэвалюцыя зламала стары парадак, які існаваў у краіне, але яе кіраўнікі
не ведалі, якім будзе новы парадак і як яго будаваць. Перадумоў, пра
якія пісаў К.Маркс, для гэтага ў краіне не было. Як адзначаў англійскі
гісторык Э.Карр, у Расіі быў вельмі малалікі, амаль не адукаваны
пралетарыят, які істотна адрозніваўся ад пралетарыяту, якому Маркс
адводзіў ролю сцяганосца рэвалюцыі. Гэта ў поўнай меры адносіцца і да
Беларусі таго часу. Падкрэсліваючы, што рабочы на Захадзе не хоча
рэвалюцыі, Э.Карр Карр Э. Революция в России и Запад // Свободная мысль,
1991, № 16, с. 24. укаэваў на “страх”, які часткова выкліканы прыкладам
1917 г. Рускаму рабочаму, які фактычна нічога не меў у 1917 г., не было
чаго губляць. Заходні рабочы, калі ён працуе, мае сваю маёмасць,
дабрабыт, і ён не хоча гэта губляць. Разлік еўрапейскіх сацыялістаў і
камуністаў на канчатковы крах капіталізму адразу пасля першай сусветнай
вайны і на бліэкую сусветную пралетарскую рэвалюцыю быў памылковы.
Асабліва ўпарта праводзілі такую лінію бальшавікі на чале з У.Леніным.
А.Бапабанава (супрацоўніца сакратарыята Камінтэрна) у сваіх мемуарах
пісала, што Ленін, нягледзячы на пярэчанні большасці ЦК, настаяў на
наступленні Чырвонай Арміі ў час савецкапольскай вайны летам 1920 г. на
Варшаву, каб пасля пайсці далей на Берлін. “Ленин надеялся, — адзначала
яна, — что эта военная акция вызовет революционный подьем в Польше и
Германии Сироткин В. О мировой революции в России, которую мы потеряли
// Свободная мысль,1992, № 15, с. 26.. Вядома, што гэтая надзея не
спраўдзілася. У 1921—1923 гг. У.Ленін “в глубмне душн осознал этот
просчет”. Яго словы “конечно, мы провалились…” Сироткин В. О мировой
революции в России, которую мы потеряли // Свободная мысль,1992, № 15,
с. 22., якія прывёў у сваіх мемуарах Бажанаў з слоў асабістага сакратара
Леніна Гляссэр, не былі выпадковыя. I тым не менш, калі браць пад увагу
ўспаміны М.Бухарына, які наведваў У.Леніна ў Горках у апошнія месяцы яго
хваробы, Ленін да канца жыцця верыў у непазбежны прыход сусветнай
рэвалюцыі, але ўжо не праэ два тыдні і не праз два месяцы, а ў
гістарычнай перспектыве. Нават апошні даклад У. Леніна на IV кангрэсе
Камінтэрна (лістапад 1922 г.) быў названы “Пять лет российской революции
и перспективы мировой революции” Ігнаценка І. М. Кастрычніцкая рэвалюцыя
на Беларусі: асблівасці і вынікі. Мн., 1995. С. 112.. 6 лістапада 1920
г. у сувязі з трэцяй гадавінай пачатку “пралетарскай рэвалюцыі” Ленін
прызнаў: “мы і пачалі нашу справу выключна ў разліку на сусветную
рэвалюцыю…”, “у адной краіне ажыццявіць такую справу, як
сацыялістычная рэвалюцыя, нельга”. Гэтыя выказванні былі апублікаваны ў
1-м, 2-м і 3-м выданнях збораў твораў Леніна, але ў двух апошніх (4-м і
5-м) яны былі апушчаны.

Заходнія гісторыкі і палітолагі, асабліва сацыялдэмакратычнага
накірунку, як пісаў пра гэта Ж.Мок у рабоце “СССР открытымм глазамм”,
даўно адзначалі, што ўсталяваны пасля 1917 г. у СССР бальшавіцкі рэжым
вырашаў зусім не сацыялістычныя (па Марксу), а буржуазнадэмакратычныя
задачы. I менавіта яны забяспечвалі і У.Леніну, і І.Сталіну падтрымку
асноўнай масы насельніцтва, якая выйшла з сялян Сироткин В. О мировой
революции в России, которую мы потеряли // Свободная мысль,1992, № 15,
с. 27..

Многа пытанняў звязана з грамадэянскай вайной і ваеннай інтэрвенцыяй.

Якія ж прычыны абумовілі такую сітуацыю? Мы перакананы ў тым, што віны
рэвалюцыі ў гэтым няма. Задача рэвалюцыі — разбураць стары, аджыўшы
грамадскі лад і адкрыць магчымасць будаваць новае жыццё. А якое жыццё і
як будаваць — гэта вырашае не рэвалюцыя, а тыя грамадскапалітычныя сілы,
якія дзейнічаюць падчас і пасля рэвалюцыі. Грамадзянская вайна і
замежная ўзброеная інтэрвенцыя — не арганічныя часткі рэвалюцыі, як
сцвярджаюць некаторыя гісторыкі, а вынік памылковай дзейнасці тых
класаў, сацыяльных груп, іх палітычных партый, якія ўсклалі на сябе
эадачу будаўніцтва новага жыцця.

Калі б не было разгону Устаноўчага сходу, калі б не было неабгрунтаваных
памкненняў да падштурхоўвання сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, а
замест гэтага аб’ектыўна ацэнена Кастрычніцкая рэвалюцыя і выпрацаваны
тэарэтычна абгрунтаваны паслярэвалюцыйны курс дэяржаўнага, эканамічнага
і культурнага развіцця краіны, які адпавядаў бы інтарэсам большасці
народаў і служыў асновай для раўнапраўных адносін э іншымі краінамі, то
грамадзянскай вайны, эамежнай інтэрвенцыі магло б і не быць.

Які ж усё такі характар насіла Кастрычніцкая рэвалюцыя? Ці была яна
сапраўды сацыялістычная? Кастрычніцкая рэвалюцыя, як не раз падкрэсліваў
У.Ленін, прасунулася далёка наперад таго пункта, дзе павінна завяршыцца
дэмакратычная рэвалюцыя. Гэта было неабходна для таго, каб у момант яе
адкату яна не адступіла далей, чым патрэбна для перамогі гэтай
рэвалюцыі. Такое забяганне наперад уласціва калі не ўсім, то пераважнай
большасці рэвапюцый мінулага. Ф.Энгельс лічыў гэтую з’яву
заканамернасцю. Такі крок зрабіла і Кастрычніцкая рэвалюцыя, аднак гэта
зусім не аэначае таго, што яна была рэвалюцыяй сацыялістычнай. Зазначым,
што нават у Леніна не было цвёрдага пераканання ў тым, што Кастрычніцкая
рэвалюцыя з’яўляецца сацыялістычнай. У сваіх выступленнях на II
Усерасійскім з’ездзе Саветаў, у дакументах з’езда гэтую рэвалюцыю ён
называў рабочасялянскай, савецкай рэвалюцыяй. У сакавіку 1921 г. ім
зроблены запіс (з заўвагай “в печати сгладить”), які сведчыць пра
сумненні, якія ў яго захаваліся, адносна таго, “буржуазный” або
“социалистический” характар мела рэвалюцыя Ленин В.М. Полн. собр. соч.
Т. 43. С. 371..

Заключэнне

Кастрычніцкую рэвалюцыю можна лічыць трэцім этапам той рэвалюцыі, якая
пачалася ў студзені 1905 г. Рэвалюцыя 1905—1907 гг., і рэвалюцыя
Лютаўская, і рэвалюцыя Кастрычніцкая вырашалі задачы дэмакратычнага
характару — звяржэння самадзяржаўя, ліквідацыі рэшткаў прыгонніцтва,
буйнога памешчыцкага землеўладання, знішчэння каланіяльнага і
нацыянальнага гнёту, руйнавання “турмы народаў”, выхаду краіны з вайны
шляхам заключэння дэмакратычнага міру, усталявання дэмакратычных праў і
свабод і іншых. Таму ўсе гэтыя рэвалюцыі складаюць адно цэлае і
з’яўляюцца яго часткамі. У “Письмах из далека” У.Ленін разглядаў
Лютаўскую рэвалюцыю як першы этап, які даў уладу буржуазіі, і заклікаў
пры наспяванні ўмоў пераходзіць да другога этапу, які павінен быў даць
уладу рабочым і сялянам.

Вопыт паказвае, што і ў Англіі, і ў Францыі, і ў іншых краінах
буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя праходзіла некалькі этапаў, якія ў
гістарычнай літаратуры часта называюць самастойнымі рэвалюцыямі, што,
аднак, не парушае іх арганічнай сувязі паміж сабою, іх адзінства.

Спроба У.Леніна паскорыць рэвалюцыю шляхам пераводу напалову яшчэ
феадальнай краіны на рэйкі некапіталістычнага развіцця, паступовага
выспявання для ўступлення ў камуністычную грамадскаэканамічную фармацыю
па прычыне яго смерці не атрымапа тэарэтычнай распрацоўкі. 3 канца 20-х
гг. краіна пачала будаваць такі грамадскі лад, які праз 70 гадоў
разваліўся. Часам узнікае пытанне: а ці э’яўляецца Кастрычніцкая
рэвалюцыя апошняй у гісторыі Усходняй Еўропы. Для таго, каб пацвердзіць
такую думку або адкінуць яе, час яшчэ не наступіў. Што чакае нас
наперадзе: новы этап рэвалюцыі ці многа разнапланавых рэформаў? Магчыма,
XXI стагоддзе адкажа на гэтае пытанне.

Літаратура

1. Булдаков В. П. Красная смута: Природа и последствия революционного
насилия. М., 1997.

2. Вада Х. Российские революции 1917 г. как комплекс революций в эпоху
мировых войн // Россия в XX веке: Историки спорят. М., 1994.

3. Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии.
Документы и материалы. Мн., 1957. Т. 1-2.

4. Гісторыя Беларусі. Пад рэд. А. Г. Каханоўскага. Мн., 1996.

5. Гісторыя Беларусі. Ч. 2. XIX-XX ст. Пад рэд. І. П. Крэнь і інш. Мн.,
2002.

6. Ігнаценка І. М. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асблівасці і
вынікі. Мн., 1995.

7. Карр Э. Революция в России и Запад // Свободная мысль, 1991, № 16.

8. Ленин В.М. Полн. собр. соч. Т. 34.

9. Мяснікоў А. Ф. Беларусь ў 1917 годзе // Гуманітарна –эканамічны
веснік. 1997. № 3.

10. Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1-2. Мн., 1994-1995.

11. Рудович С. Беларусь, 1917-й: На сквозняках российской этнополитики
// Неман. 1997. № 11.

12. Сироткин В. О мировой революции в России, которую мы потеряли //
Свободная мысль, 1992, № 15.

13. Сяменчык М. Я. Грамадска-палітычнае жыцце на Беларусі у перыяд
Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый (сакавік 1917-сакавік1918 гг). Ч.
1-2. Мн., 2001.

14. Сяменчык М. Я. Лютаўская (1917 г.) рэвалюцыя на Беларусі //
Гуманітарна –эканамічны веснік. 1997. № 3.

Нашли опечатку? Выделите и нажмите CTRL+Enter

Похожие документы
Обсуждение

Ответить

Курсовые, Дипломы, Рефераты на заказ в кратчайшие сроки
Заказать реферат!
UkrReferat.com. Всі права захищені. 2000-2020