.

Фізіякратызм ў Беларусі

Язык: русский
Формат: реферат
Тип документа: Word Doc
93 1414
Скачать документ

9

У другой палове XVIII стагоддзя на тэрыторыю Беларусі пачалі пранікаць
навукова-філософскія ідэі заходнееўрапейскіх асветнікаў Ф. Вальтера,
Ж.Ж. Руссо, Д. Дзідро, Р. Декарта і іншых. Сярод асветнікаў у той час
асаблівай папулярнасцю карыстаўся фізіякратызм. Сама назва «фізіякраты»
ўзнікла на глебе павышанай увагі прадстаўнікоў гэтай плыні да законаў
фізічнага свету (законаў фізікі і механікі). Фізічныя законы выступаюць
ваўзаемадзеянні з маральнымі (грамадскімі). Адзінства фізічнага і
маральнага парадку стварае натуральны парадак, з якога, у сваю чаргу,
вынікае натуральнае права. Поспехі навукі ў XVIII ст. нарадзілі
аптымізм, што веды аб прыродзе, дапоўненыя ведамі аб маралі, грамадстве
абумовяць магчымасці істотных рэформ дзяржаўнага, прававога, грамадскага
характару. Як пісаў адзін з прадстаўнікоў гэтага ідэйнага накірунку:
«цяпер упершыню ўзышло сонца, і ад гэтага часу забабоны,
нясправядлівасць, прывілеі і прыгнет павінны саступіць месца вечнай
ісціне, вечнай справядлівасці, роўнасці, што вынікаюць з самой прыроды і
неад’емных правоў чалавека».

Таму яны выступалі з рэзкай крытыкай прыгоннага права, якое стрымлівала
прагрэс у сельскай гаспадарцы, выказвал розныя праекты адмены
прыгонніцтва. Яны даказвалі неабходнасць капіталістычнага (фермерскага)
спосабу вядзення сельскай гаспадаркі, які грунтаваўся на прыватнай
уласнасці на зямлю i наемнай працы.

Такім чынам, прадстаўнікі гэтай плыні асноўвалі свае вучэнні па законах
прыроды, натуральнага права, навукі, асветніцтва.

Своеасаблівай з’явай грамадскай думкі Беларусі канца XVIII ст. была
дактрына эканамістаў-філосафаў (фізіякратаў), вытокі якой знаходзіліся ў
еўрапейскай, перш за ўсе французскай асветніцкай ідэалогіі.
Пачынальнікам фізіякратызма быў Ф. Кеснэ, а найболш вядомым яго
прьхільнікам маркіз дэ Mipaбo.

Ідэалогія фізіякратызма амаль цалкам парывала з хрысціянскай карцінай
свету i існаванне навакольнага свету тлумачыла не боскай гармоніяй, а
дзейнасцю натуральных законаў. Фізіякратызм абвяш-чаў адзіным прадметам
пазнання натуралъныя законы, а фактычным увасабленнем пазітыўных ведаў
аб натуральных законах – навуку.

Буйнейшымі прадстаўнікамі фізіякратызму ў Беларусі былі прафесары права
Галоўнай школы ВКЛ Iepaнім Страйноўскі (1752-1815) i Канстанцін
Багуслаўскі (1754-1819). Асноўнымі крыніцамі вывучэння ix поглядаў
з’яўляюцца выдадзены ў 1785 г. твор I. Страйноўскага «Навука аб
прыродным i палітычным праве, палітычнай эканоміі i праве народаў» i
кніга К. Багуслаўскага «Пра дасканалае заканадаўства», якая ўбачыла свет
у 1786 г.

Асновай ix сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра нату-ральнае права i
натуральны парадак. Апошні разглядаўся вучонымі як адзінства фізічнага i
маральнага парадку. Яны лічылі, што як фізічныя законы не могуць быць
зменены па волі людзей, так і за коны грамадства, якія з ix вынікаюць,
з’яўляюцца незалежнымі ад волі i жадання чалавека. Але як першыя, так i
другія павінны па-знавацца людзьмі з мэтаю ўдасканалення грамадскага
жыцця.

Ідэалогія фізіякратызма была ўспрынята у Рэчы Паспалітай другой паловы
XVIII ст. як тэарэтычная аснова рэфармавання грамадскага i палітычнага
ладу краіны.

Галоунымі ўмовамі рэфармавання грамадства вучоныя лічылі па-першае,
увядзенне у дзеянне законаў, якія грунтуюцца на нату ральным праве, і,
па-другое, забеспячэнне высокага ўзроўню адука-ванасці грамадзян.
Прычым, на ix думку, паміж узроўнем закана- даўства краіны i
адукаванасцю насельніцтва ёсць прамая сувязь. Чым больш адукаваны народ,
падкрэслівалі фізіякраты, тым больш дасканалымі з’яўляюцца яго законы.

Да натуральных правоў I. Страйноўскі i іншыя тэарэтыкі фізіякратызму
адносілі права на жыццё, набыццё i карыстанне зям- нымі дабротамі Яны
падкрэслівалі, што менавіта з натуральных правоў выніка юць сацыяльныя
правы грамадзян, i перш за ўсё права на на асабістую свабоду, права на
ўзаемную дапамогу i права на прыватную ўласнасць.

Праграма сацыяльна-эканамічных i ў пэўнай ступені палітыч-ных рэформаў
фізіякратаў уключала таксама скасаванне прыгон- най залежнасці сялян i
адмену саслоўных прывілегій.

Палітычным патрабаваннем праграмы было ўвядзенне ў кpaiнe канстытуцыйнай
манархіі, здольнай пакласці канец самаўладдзю магнатаў.

Іеранім Страйноўскі

Гады жыцця – (1752 — 1815). Нарадзіўся на Украіне. Адукацыю атрымаў у
Віленскай акадэміі. З 1781 г. выкладчык гэтай акадэміі на кафедры
натуральнага права. У 1799 — 1806 гг. рэктар ператворанай з акадэміі —
Віленскай галоўнай школы, якая, у сваю чаргу, у 1803 г. была ператворана
ва універсітэт.

Работа «Навука аб натуральным і палітычным праве, палітычнай эканоміі і
праве народаў», Вільня, 1785. У 1809 г. перакладзена на рускую мову і
выдана ў Пецярбургу.

У сваіх працах І. Страйноўскі пісаў аб натуральнай абумоўленасці
грамадскіх адносін. «3 фізічнага парадку рэчаў вынікае маральныпарадак;
таксама, як i першы, ён не можа быць адвольным, змяняючымся ў
адпаведнасці з воляй i пажаданнямі людзей; таксама, як i першы, ён не
ўстаноўлены людзьмі, а толькі iмi пазнаецца». Праз глыбокае пазнанне
гэтага метадалагічнага падыходу натуральнага права ідзе шлях да свабоды
i шчасця. I наадварот, адыход чалавека ад дакладных i разумных законаў
прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы i
беспарадкі.

Натуральныя ж законы, паводле канцэпцыі І. Страйноўскага, «нічога iншaгa
не выяўляюць, акрамя як натуральныя правы i абавязкі чалавека», да якіх
належыць імкненне кожнай чалавечай асобы да самазахавання, задавальнення
cвaix патрэб у ежы, адзенні, жыллі, прыладах працы, да набыцця зямных
даброт і карыстання iмi. 3 натуральных правоў i абавязкаў асобнага
індывіда, з прыроднай роўнасці людзей І. Страйноўскі выводзіў сацыяльныя
правы i абавязкі. У ліку ix ён называў вечныя i нязменныя правы
асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, прыватнай уласнасці. Ён лічыў, што
здабытая сумленнай працай прыватная уласнасць — краевугольны камень
грамадства, а яе недатыкальнасць з’яуляецца найпершым натуральным правам
чалавека. Паводле І. Страйноускага, ніхто не мае права пазбавіць
чалавека яго натуральнай свабоды, ён павінен абараняць ад гвалту сваю
ўласнасць i свабоду i, адпаведна, не рабіць замаху на чужую прыватную
ўласнасць, не ўжываць сілы ў адносінах да іншых людзей, за выключэннем
выпадкаў самаабароны. Прынцыпы натуральнага права І. Страйноўскі
разглядаў у якасці крытэрыяў “ісціннасці” або “няправільнасці” таго ці
іншага сацыяльна-палітычнага ладу. У прыватнасці, ён лічыў, што дзяржава
магнацкай aлiгapxii тагачаснай Рэчы Паспалітай не адпавядае
патрабаванням натуральнага права, праграмныя ж устаноўкі
шляхецка-буржуазнага блоку ўзводзіў у ранг вечных i нязменных прынцыпаў
натуральнага права i ўсяляк ix абараняў. І.Страйноўскі паслядоўна
абгрунтоўваў залежнасць шчасця народа i разумнае грамадскае
ўпарадкаванне ад узроўню пашырэння ведаў аб прыродзе i грамадстве. Для
ажыццяўлення плана асветы насельніцтва, на яго думку, неабходна:
стварыць правільную сістэму навучання юнацтва, усяляк садзейнічаць
развіццю навукі i папулярызаваць яе праз выданне кніг, падручнікаў i
г.д. Асаблівую стваральную ролю І. Страйноўскі адводзіў «Усеагульнай
інструкцыі» для ўсяго народа, якая ахоплівала б усе навукі — фізічныя i
маральныя, дапамагала б людзям пазнаць ісціны гэтых навук, сцвярджаць
разумныя асновы сацыяльнага жыцця.

laaxiм Xpaптовіч

Гады жыцця – (4.1.1729 — 4.3.1812). Грамадскі, палітычны i дзяржауны
дзеяч ВКЛ, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі публіцыст, паэт,
перакладчык. Паходзіў з беларускага магнацкага роду, прадстаўнікі якога
адыгралі значную ролю у развіцці культуры i асветы на Беларусі.
Нарадзіўся ў маёнтку паблізу Навагрудка. Вучыўся у Віленскай акадэміі. 3
1765 г. маршалак Галоўнага трыбунала ВКЛ, узначальваў дыпламатычныя
мicii у Парыжы i Вене. Адзін са стваральнікаў (1773) i больш за 20 гадоў
член Адукацыйнай кaмicii (установа па кіраўніцтву народнай асветай). У
канцы XVIII ст. ён заснаваў у Варшаве «Таварыства сяброў навукі». У
cвaix родавых маёнтках Шчорсы (Навагрудскі павет) i Вішнёва (Ашмянскі
павет) замяніў паншчыну чыншам. Пабудаваў у Шчорсах палац, школу,
уніяцкую царкву, арганізаваў бібліятэку з архівам (150 адзінак соймавых
i соймікавых актаў, каралеўскіх пісьмаў i ihш.). У яго бібліятэцы было
больш за 10 тыс. экземпляраў кніг, у т.л. творы найвялікшых філосафаў,
рымскіх i грэчаскіх класікаў, італьянская i французская класічная
літаратура, творы па гicтopыі Беларусі, Літвы i Польшчы. У
рэфарматарскай дзейнасці І. Храптовіча (правядзенне аграрнай рэформы)
выявілася імкненне асобных прадстаўнкоў пануючага класа да павышэння
прадукцыйнасці працы сялян i адначасова да паслаблення вострых класавых
супярэчнасцей. Гэтыя спробы зводзіліся да пошукаў аптымальнага варыянту
вядзення гаспадаркі ва умовах развіцця таварна-грашовых адносін i без
карэннай ломкі прыгоннай сістэмы.

Больш поўнае ўяўленне пра светапогляд І. Храптовіча даюць яго творы «Пра
штогодняе аднаўленне краіны» i «Пра натуральнае права». Асэнсоўваючы
грамадскае жыццё, І. Храптовіч адзначыў наяўнасць у iм «натуральнага
парадку», які ўстанаўлівае правы i абавязкі ўcix членаў грамадства. Для
падтрымкі такога парадку ў супольным жыцці заключаюцца дагаворы. Чым
бліжэй закон да натуральнага права, тым больш ён справядлівы. У цэнтры
усяго знаходзіцца чалавек з яго патрэбамі, інтарэсамі, npaвaмi i
абавязкамі. Паколькі задавальненне патрэб чалавека магчыма толькі ў
грамадстве, то кожны павінен лічыцца з патрэбамі іншых членаў
грамадства. Але людзі значна адрозніваюцца адзін ад аднаго свaiм
маёмасным становішчам. I, тым не менш, як вынікае з натуральнага парадку
рэчаў, кожны павінен працаваць на тым месцы, якое яму натуральна
наканавана, не імкнучыся пранікнуць у закрытую для яго сферу. Маральны
парадак ён ставіць у залежнасць ад фізічнага парадку прыроды. Маральныя
законы цалкам адпавядаюць таму, што карысна i неабходна чалавеку ў яго
жыцці. Так, «дзеці павінны паважаць бацькоў, бацькі павінны гадаваць
дзяцей — гэта вынкае з маральнага парадку, які адпавядае фізічнаму
парадку прыроды i, зусім відавочна, карысны роду людскому». Фізіякраты,
да ix належаў i І. Храптовіч, грамадства разглядалі як натуральны
арганізм, што складае частку прыроды, у якую уваходзяць чалавек i яго ма
ральныя прынцыпы. Kaлi ж чалавек вырваны з заканамернай су-вязі прыроды
(не мае свабоды ці бяспекі або пазбаўлены ўласнасці), ён становіцца
ізгоем, бескарысным для сябе i грамадства. «Якія ж ён можа мець
абавязкі, не маючы правоў? Ці заставіш яго працаваць? Дык яго самыя
карысныя здольнасці розуму, кемлівасць не падпарадкоўваюцца прымусу».

Гэта канцэпцыя дае права сцвярджаць, што І.Храптовіч лічыў чалавека i
яго здольнасці (перш за ўсё разумовыя) галоўным элементам вытворчасці,
падставай гаспадарчых рэформ i вызвален-ня сялян ад прыгоннай
залежнасці. Ён верыў, што пры належнай арганізацыі грамадскага жыцця ў
адпаведнасці з патрабаваннямі «натуральнага права» узнікае магчымасць
стварэння пастаянна растучай забяспечанасці i асветы для ўcix. Гэта быў
асветніцкі гуманізм i адначасова утапізм. Гуманізм І. Храптовіча
праяўляўся ў павазе да асобы селяніна, прызнанні яго натуральных правоў,
ва ўвазе да творчасці народа. Сацыяльныя тэорыі i дзейнасць Храптовіча
атрымалі прызнанне i падтрымку.

Канстанцін Багуслаўскі

Гады жыцця – (12.9.1754 — 14.3.1819). Рэлігійны i грамадскі дзеяч,
філосаф-правазнавец, калекцыянер. Месца нараджэння невядома. Працаваў у
Вільні. Прафесар Галоўнай школы Вялікага княства Літоўскага, член
Адукацыйнай кaмicii. У 1790 г. прызначаны прафесарам багаслоўя ў
Віленскі універсітэт, у якім з 1804 па 1812 гг. быў дэканам факультэта
багаслоўскіх маральных навук. Перайшоў з дазволу папы у свецкае
духавенства. Склаў зборнік біяграфій дзяржаўных дзеячаў Вялікага княства
Літоўскага i Рэчы Паспалітай (Варшава, 1788, 2-е выд., Вільня, 1814).
Сабраў больш за 200 партрэтаў знакамітых людзей краю. Пабудаваў для
гэтай калекцыі асобны дом у Вільнi. Пасля смерці К.Багуслаўскага
калекцыя была распрададзена з публічных таргоў. Аўтар кнігi «Пра
дасканалае заканадаўства» (1786), у якой поруч з натуральным правам як
асновай справядлівага заканадаўства разглядаў чалавека як адзінства двух
субстанцый — матэрыяльнай і духоўнай. Падзяляў асветніцкае палажэнне пра
рашаючую ролю адукацыі i навукі ў жыцці грамадства, што чым больш будзе
адукаваны народ, тым больш дасканалымі будуць яго законы. К.Багуслаўскі,
як i І.Страйноускі абгрунтоўваў неабходнасць канстытуцыйных форм
кіравання, крытыкаваў тыранію i арыстакратычную алігархію.

Антоній Тызенгаўз

Да ліку відных сацыяльных рэфарматараў таго часу належаў кіраўнік
каралеўскіх эканомій на Беларусі i Літве, падскарбій надворны літоўскі
Антоній Тызенгаўз (1733—1785), арганізатар шэрагу мануфактур i
культурных устаноў на Беларусі. У прыватнасці, ён заснаваў у Гародні
Медыцынскую школу i Інстытут павівальнага майстэрства, на чале якіх стаў
запрошаны ім з універсітэта горада Манпелье французскі вучоны Жан
Эмануэль Жылібер (1741—1814), прыхільнік асветніцкіх ідэй. Пазней гэтыя
ўстановы былі пераведзены ў Вільню i на ix базе паўстаў медыцынскі
факультэт універсітэта. Пасля ix з’явіліся бухгалтарская, землямерская i
будаўнічая школы. Рэфарматарскую дзейнасць А. Тызенгаўз планаваў
ажыццяўляць у дзяржаўным маштабе. Для гэтага ён лічыў неабходным
устанаўленне i захаванне ў краіне цвердай законнасці, павагі да права.

А. Тызенгаўз наладзіў у Гародні выданне першай (у межах сучаснай
Беларусі штотыдневай газеты пад назвай «Гародненская газета». Яе першы
нумар выйшаў з друку у траўні 1776 г. Газета стала сапраўдным люстэркам
мясцовага грамадскага жьцця. На яе старонках выказваліся асветніцкія
палітычныя i прававыя ідэі, якія ў адпаведным кірунку (разам з
«Віленскай газетай») ўплывалі на фарміраванне грамадскай свядомасці на
землях Вялікага княства Літоўскага. Адпаведным чынам на фарміраванне
грамадскай думкі ўплывала i змешчаная на старонках газеты міжнародная
інфармацыя. Газета, напрыклад, друкавала цікавыя паведамленні пра вайну
за незалежнасць англійскіх калоній у Паўдневай Амерыцы (будучых ЗША).

Спіс выкарыстаннай літаратуры

1. Вішнеўская І.У. Палітычная і прававвая думка Беларусі на мяжы
еўрапейскіх цывілізацый (ІХ-пачатак ХХІ стст.):
манаграфія/І.У.Вішнеўская.- Мінск: Тэсей, 2007.-296 с.

2. Сокал С.Ф. Кароткі агляд гісторыі палітычнай і прававой думкі
Беларусі (лекцыйны матэрыял): БНІП. – Магілёў, 1999.-142 с.

3. Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі:
Навучальны дапаможнік./ Серыя: “Гісторыя Бацькаўшчыны” дадатак да
часопіса “Права і эканоміка”-Мн., 2-е выд., 1999.-200 с.

4. Асветнiкi Зямлi беларускай Х – пач. ХХ стст. Энцыклапедычны даведнiк.
Рэдкал.: Г.П.Пашкоў i iнш. – Мн., 2001.

5. Сборник работ 65-й научной конференции студентов и аспирантов
Белорусского государственного университета: В 3 ч. ч.3. БГУ, 2008.-284
с.

Нашли опечатку? Выделите и нажмите CTRL+Enter

Похожие документы
Обсуждение

Ответить

Курсовые, Дипломы, Рефераты на заказ в кратчайшие сроки
Заказать реферат!
UkrReferat.com. Всі права захищені. 2000-2020