.

Буржуазныя рэформы 1860 – 70-х гадоў і контррэформы 1880 – 90-х гадоў

Язык: русский
Формат: реферат
Тип документа: Word Doc
70 1912
Скачать документ

19

Буржуазныя рэформы 60 – 70-х гадоў і контррэформы 80 – 90-х гадоў

Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё
капіталізму ў Расіі – прыгоннае права. Аднак гэтага было недастаткова.
Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі
патрэбны іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. У 60 — 70-я гады ўрад
Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ:
земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і
друку.

3 усіх рэформ самай радыкальнай з’яўлялася судовая. Новыя судовыя
статуты, якія былі прыняты 20 лістапада 1864 г., рашуча парывалі з
існаваўшым раней у Расіі судовым ладам. Новы суд будаваўся на
бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць
суда ад адміністрацыі, вусны характар, спаборнасць і галоснасць судовага
працэсу. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у
судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся інстытут прысяжных
павераных (адвакатаў). Працэс папярэдняга следства перадаваўся ад
паліцыі судовым следчым. Значна скарачалася сістэма судаводства. Першай
інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой – з’езд міравых
суддзяў, потым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты
(аб’ядноўвалі некалькі губерняў). Для ўсіх судоў імперыі існавала
адзіная апеляцыйная інстанцыя — сенат. Міравыя суддзі павінны былі
выбірацца на павятовых земскіх сходах і ў гарадскіх думах. Члены судовых
палат і акруговых судоў зацвярджаліся імператарам, а міравыя суддзі
-сенатам. Нагляд за дзейнасцю судовых устаноў ажыццяўлялі пракуроры,
якія падначальваліся непасрэдна міністру юстыцыі. Разам з тым судовая
рэформа пакідала валасны суд для сялян (па грамадзянскіх і дробных
крымінальных справах), духоўны суд (кансісторыю) па справах духавенства
і ваенныя суды для вайскоўцаў. Вышэйшыя дзяржаўныя чыны падлягалі
Вышэйшаму крымінальнаму суду.

На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. з увядзення
міравых судоў. Аднак міравыя суддзі, у адрозненне ад цэнтральных
губерняў Расіі, тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі.
Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з’явіліся ў
заходніх губернях толькі ў 1882 г. Спіс прысяжных засядацеляў таксама
зацвярджаўся ўладамі. Усё гэта было вынікам паўстання 1863 – 1864 гг. –
самадзяржаўе не давярала мясцовым памешчыкам, сярод якіх былі моцныя
прапольскія настроі.

Земская рэформа, аб’яўленая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне
ў паветах і губернях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай
гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і
іншымі справамі непалітычнага характару. На Беларусі ў сувязі з падзеямі
1863 — 1864 гг. уводзіць выбарныя ўстановы царскі ўрад не адважыўся.
Палітыка недаверу мясцовым памешчыкам працягвалася ажно да 1911 г., калі
ва ўсходніх губернях Беларусі былі створаны земствы, і то згодна са
спецыяльным выбарчым законам.

Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусі была праведзена гарадская рэформа
(прынята ў 1870 г., а на Беларусі пачалася ў 1875 г.). Яна абвяшчала
прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання —
гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Аднак
права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто
плаціў гарадскія падаткі. У сваю чаргу, яны падзяляліся на тры выбарчыя
курыі (у залежнасці ад памеру выплочваемага ў гарадскую казну падатку).
У першую ўваходзілі найболып буйныя плацельшчыкі, якія плацілі трэць
агульнай сумы гарадскіх падаткаў; у другую — сярэднія
падаткаплацелыпчыкі, яны таксама плацілі трэць гарадскіх падаткаў; у
трэцюю — дробныя падаткаплацелыпчыкі, што выплочвалі астатнюю трэць
агульнай сумы. Пры гэтым кожная курыя выбірала аднолькавую колькасць
членаў гарадской думы (галосных). Такім чынам, уведзеная сістэма
гарадскога самакіравання забяспечвала ўладу буйной буржуазіі – купцам,
прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці. Рабочыя, служачыя,
інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі
магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае
насельніцтва.

Гарадская дума падначальвалася непасрэдна сенату, а не мясцовай
адміністрацыі, аднак нагляд за дзейнасцю думы ажыццяўляў губернатар праз
спецыяльна створаныя губернскія ўстановы па гарадскіх справах, Гарадскі
галава ў буйных гарадах зацвярджаўся на сваёй пасадзе міністрам
унутраных спраў, а ў дробных — губернатарам. Кампетэнцыя гарадскога
самакіравання была абмежавана вузкімі рамкамі чыста гаспадарчых
пытанняў: добраўпарадкавання тэрыторыі горада, арганізацыі гарадскога
гандлю і транспарту, народнай адукацыі і аховы здароўя, прыняцця
санітарных і супрацьпажарных мер. Дума мела права абкладваць падаткамі
маёмасць і прыбыткі прыватных асоб, але ў вельмі абмежаваных памерах —
не болып за 1 % кошту нерухомасці альбо гандлёвага ці прамысловага
прыбытку. Пры гэтым болып паловы сабраных сродкаў выкарыстоўвалася не на
гарадскія, а на казённыя патрэбы – утрыманне паліцыі і органаў улады.
Разам з тым, нягледзячы на значную абмежаванасць, рэформа гарадскога
самакіравання ўсё ж такі здолела замяніць былыя феадальныя
саслоўна-бюракратычныя органы гарадскога кіравання на новыя, заснаваныя
на буржуазным прынцыпе маёмаснага цэнзу.

Рэфармаванне арміі ў Расіі пачалося ў 1862 г., калі былі ўтвораны 15
ваенных акруг і скарочаны тэрмін службы ў сухапутным войску да 7 і на
флоце да 8 гадоў. У 1867 г. быў прыняты новы ваенна-судовы ста’і’ут, які
выходзіў з прынцыпаў судовай рэформы 1864 г. Уводзіліся тры судовыя
інстанцыі — палкавы, ваеннаакруговы і галоўны ваенны суд. На час вайны
ствараўся Галоўны палявы ваенны суд. Рашэнні ваенных судоў падлягалі
зацвярджэнню палкавога і акруговага военачальнікаў.

Разам з тым у расійскай арміі яшчэ працягваў дзейнічаць саслоўны прынцып
камплектавання войска. 1 толькі закон 1874 г. увёў усеагульную воінскую
павіннасць. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павінны былі служыць у
войску (выключэнне рабілася толькі для карэннага насельніцтва Сярэдняй
Азіі, Казахстана, Сібіры і Поўначы). У сухапутных войсках тэрмін службы
паніжаўся да 6 гадоў абавязковай і 9 гадоў у запасе, на флоце —
адпаведна да 7 і 3 гадоў. Таксама ўводзіліся льготы для людзей, якія
мелі адукацыю. Тыя, хто скончыў вышэйшыя навучальныя ўстановы, служылі 6
месяцаў, гімназіі — 1,5 года, гарадскія вучылішчы — 3, пачатковыя школы
– 4 гады. Такім чынам, з увядзеннем усеагульнай воінскай павіннасці ў
Расіі былі фармальна рэалізаваны буржуазныя прынцыпы камплектавання
арміі. Але на практыцы саслоўнасць не была ліквідавана. Сярод расійскага
афіцэрства пераважалі дваране, а ўвесь цяжар салдацкай службы неслі
ніжэйшыя саслоўі, пераважна сяляне, таму што прывілеяваныя саслоўі
дзякуючы высокай адукацыі і іншым ільготам фактычна вызваляліся ад
службы ў войску.

Буржуазны характар насілі таксама школьная рэформа 1864 г. і цэнзурная
рэформа 1865 г. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялічвалася колькасць
пачатковых школ, уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання.
Гімназіі падзяляліся на класічныя і рэальныя (апошнія пазней
пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы). У класічных гімназіях у аснову
навучання было пакладзена выкладанне т.зв. класічных моў – грэчаскай і
лацінскай, а таксама гуманітарных дысцыплін. Рэальныя гімназіі
павялічвалі аб’ём выкладання матэматыкі і прыродазнаўства за кошт
старажытных моў. Скончыўшыя класічныя гімназіі атрымлівалі права
паступаць без экзаменаў ва універсітэты. Доступ ва універсітэты тым, хто
скончыў рэальныя гімназіі, быў абмежаваны. Яны маглі паступаць пераважна
ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. Увогуле, з-за даволі высокай
платы за навучанне магчымасць атрымаць добрую адукацыю мелі пераважна
прадстаўнікі прывілеяваных і заможных саслоўяў. Для жыхароў Беларусі
становішча ўскладнялася яшчэ і тым, што ў краі не было ніводнай вышэйшай
навучальнай установы.

Новы цэнзурны статут, прыняты ў 1865 г., значна пашыраў магчымасці
друку. Адмянялася папярэдняя цэнзура для твораў памерам не менш як 10
друкаваных аркушаў, а для перакладаў — 20. Выданні меншых памераў
абавязкова падлягалі папярэдняй цэнзуры. Буйным перыядычным выданням
дазвалялася выходзіць без папярэдняй цэнзуры, але толькі пры ўнясенні
вялікіх грашовых закладаў. Пры гэтым органы ўлады мелі права кантролю і
прымянення розных санкцый да парушальнікаў закону аб друку — ад
грашовага спагнання да закрыцця “нядобранадзейных” газет і часопісаў.
Аднак гэта тычылася перш за ўсё цэнтральных выданняў і выдавецтваў. На
Беларусі да сярэдзіны 80-х гадоў усе перыядычныя выданні залежалі ад
урадавых устаноў і праваслаўнай царквы.

Такім чынам, буржуазныя рэформы 60 — 70-х гадоў XIX ст., пачынаючы з
адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці
Расіі. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай
манархіі ў буржуазную. Разам з тым яны неслі ў сабе перажыткі
прыгонніцтва, былі непаслядоўныя і абмежаваныя. Вялікія адрозненні і
адтэрміноўкі ў правядзенні рэформ на Беларусі надавалі ім яшчэ больш
абмежаваны і непаслядоўны характар у параўнанні з іншымі рэгіёнамі
Расіі.

Пасля забойства нарадавольцамі імператара Аляксандра II у 1881 г. ва
ўнутранай палітыцы Расіі адбыліся значныя змены. У кіраўніцтве дзяржавы
перамогу атрымалі кансерватыўныя колы. У выніку 80 — 90-я гады ўвайшлі ў
гісторыю як перыяд контррэформ. У 1882 г. быў устаноўлены строгі
адміністрацыйны нагляд за газетамі і часопісамі. Іх рэдакцыі павінны
былі па першым патрабаванні Міністэрства ўнутраных спраў называць імёны
аўтараў, якія друкаваліся пад псеўданімамі. Узмацніліся рэпрэсіі супраць
прагрэсіўных выданняў, многія з якіх былі хутка зачынены зусім.

У 80-я гады ўрад прыняў шэраг пастаноў, якія ўводзілі шмат абмежаванняў
у сістэму адукацыі. Так, Палажэнне аб царкоўнапрыходскіх школах, якое
было выдадзена ў 1884 г., падкрэслівала рэлігійную аснову пачатковага
навучання (у царкоўнапрыходскіх школах вучыліся ў першую чаргу дзеці
сялян). Узмацніўся кантроль за кантынгентам навучэнцаў сярэдняй школы. У
1887 г. міністр народнай адукацыі выдаў цыркуляр “аб кухарчыных дзецях”,
якім забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей ніжэйшых саслоўяў гарадскога
населыгіцтва. У гэты ж час рэальныя вучылішчы былі пераўтвораны ў
тэхнічныя вучылішчы, заканчэнне якіх не давала права паступаць у
вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вышэйшая адукацыя таксама была ўзята пад
больш жорсткі кантроль з боку царскай адміністрацыі. Універсітэцкі
статут 1884 г. фактычна ліквідаваў аўтаномію універсітэтаў у кіраванні.
3 1887 г., каб паступіць ва універсітэт, трэба было прадаставіць
характарыстыКу аб “добранадзейнасці”, а плата за год навучання
павялічвалася з 10 да 50 рублёў. Усё гэта, безумоўна, закранала інтарэсы
жыхароў Беларусі, дзе пасля закрыцця ў 1864 г. Горы-Горацкага
земляробчага інстытута не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай
установы і, каб атрымаць вышэйшую адукацыю^, трэба было ехаць у іншыя
мясціны.

Спробай ўзяць жыццё сялян пад больш пільны кантроль урадавай
адміністрацыі было ўвядзенне ў 1889 г. інстытута земскіх начальнікаў.
Яны назначаліся з дваран і мелі права ўмешвацца ў рашэнні сельскіх
сходаў, накладваць на сялян пэўныя пакаранні і спагнанні. Праўда, на
Беларусі, апасаючыся паланафільскіх настрояў, закон аб земскіх
начальніках царскія ўлады ўвялі толькі ў 1900 г. і толькі ў межах
Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў.

У 1892 г. было зацверджана новае Гарадское палажэнне, якое рэзка
павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакіраванйя і
ўзмацняла кантроль над ім з боку ўрадавай адміністрацыі. Права ўдзелу ў
выбарах гарадской думы пазбаўляліся не толькі немаёмныя пласты
гарадскога насельніцтва, але і дробная буржуазія – дробныя гандляры,
прыказчыкі і інш. Перавага аддавалася дваранам-домаўладальнікам, буйной
гандлёвай, прамысловай і фінансавай буржуазіі, вынікам чаго стала рэзкае
скарачэнне колькасці выбаршчыкаў. Напрыклад, у Мінску ў 1893 г. яны
склалі ўсяго 1 % насельніцтва горада (памяншэнне ў 14 разоў у параўнанні
з выбарамі паводле закону 1870 г.). Паколькі ў гарадах Беларусі значную
частку насельніцтва складалі яўрэі (у сярэднім больш за 50 %),
пераважная болыпасць якіх паводле свайго маёмаснага стану адносіліся да
беднякоў і таму не ўдзельнічалі ў выбарах органаў гарадскога
самакіравання, выкананне Гарадскога палажэння 1892 г. прымала на
Беларусі форму нацыянальнага прыгнёту.

Увогуле становішча на Беларусі ўскладнялася рознымі абмежаваннямі ў
дачыненні да польскага (каталіцкага) і яўрэйскага насельніцтва. У сувязі
з паўстаннем 1863 – 1864 гг. палякам з 1865 г. забаранялася набываць
маёнткі інакш як па спадчыне. Польскія памешчыкі былі пазбаўлены
магчымасці карыстацца льготнымі пазыкамі Дваранскага банка. Беларускія
сяляне-католікі маглі мець не болып за 60 дзесяцін зямлі на сям’ю. Яшчэ
з канца XVIII ст. Беларусь уваходзіла ў мяжу яўрэйскай аселасці. А ў
1882 г. яўрэям было забаронена сяліцца за межамі гарадоў і мястэчак,
арандаваць і купляць зямлю. У пачатку 90-х гадоў на Беларусь была
выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расіі, у выніку
чаго стварылася штучная перанаселенасць беларускіх гарадоў. Яўрэяў не
прымалі на работу ў дзяржаўныя ўстановы, паліцыю, на афіцэрскія пасады ў
арміі, на чыгуначны транспарт. Існавала працэнтная норма прыёму яўрэяў у
сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Талоўнай задачай, якую ўрад ставіў перад сабой, праводзячы серыю
контррэформ у сялянскім пытанні, галіне народнай адукацыі^і друку,
мясцовага самакіравання, было ўмацаванне сваёй сацыяльнай базы — класа
памешчыкаў, пазіцыі якога аказаліся значна падарванымі аб’ектыўнымі
ўмовамі сацыяльна-эканамічнага развіцця парэформеннай Расіі. Іншай апоры
сваёй улады царызм не бачыў і не жадаў бачыць. Тым не менш ураду не
ўдалося ў поўным аб’ёме ажыццявіць праграму контррэформ. Гэты працэс быў
спынены новым уздымам рэвалюцыйнйга руху ў краіне.

Рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, абумовіла “прускі
шлях” развіцця аграрнага капіталізму ў Расіі. На Беларусі яго рысы былі
яшчэ болып выразныя. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне. Паводле
даных 1877 г., памепічыкам належала 50,3 % зямлі, сялянам – 33,4, казне,
царкве, розным установам – 11,2 %. Буржуазнае землеўладанне складала
ўсяго 5,1 % ад агульнай зямельнай плошчы. Памешчыцкае землеўладанне на
Беларусі мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкі валодалі
дзесяткамі і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. Граф Чарнышоў-Круглікаў меў
74,5 тыс. дзесяцін зямлі, князь Паскевіч — 83,5 тыс., граф Патоцкі —
121,6 тыс., князь Радзівіл — 150 тыс., а князь Вітгенштэйн — амаль 1
млн. дзесяцін. У той жа час сялянскія надзелы складалі ў сярэднім ад 2
да 5 дзесяцін.

Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся
паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма
гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе
адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў
Віцебскай і Магілёўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы
памешчыцкай зямлі інвентаром навакольных сялян, якія атрымлівалі за сваю
працу ад памешчыка зямельныя плошчы ў арэнду. У Віленскай, Гродзенскай і
Мінскай губернях памешчыкі ш;ырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых
(гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром
памешчыка, гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут
адпрацоўкі займалі значнае месца.

Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягвалася ў
рыначныя сувязі. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад
непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі
прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны,

Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і
заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам. Аднак па ўзроўні
развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх
раёнаў Расіі. Гэтаму спрыяла, у прыватнасці, геаграфічнае становішча
Беларусі, праз тэрыторыю якой праходзілі стратэгічныя і гандлёвыя шляхі
ў Полыпчу, Прыбалтыку, Заходнюю Еўропу.

Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і
Мінскай губернях, дзе пасля рэформы засталося менш перажыткаў
прыгонніцтва і пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні
знаходзіліся і ў болып спрыяльным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і
Магілёўскай адносна рынку збыту сельска-гаспадарчай прадукцыі. Перш за
ўсё прадпрымальніцкі характар набывала памешчыцкая гаспадарка. У выніку
малазямелля сялян таварная вытворчасць іх гаспадарак была вельмі нізкай,
таму асноўнымі пастаўшчыкамі таварнай прадукцыі на Беларусі былі
памешчыкі. Калі памешчыкі цэнтральных губерняў Расіі з 1877 па 1905 г.
страцілі 27,2 % сваёй зямлі, то на Беларусі толькі 10,8 %. Многія
памешчыцкія гаспадаркі, асабліва на захадзе і ў цэнтры Беларусі, сталі
на капіталістычны шлях развіцця. У сваіх маёнтках памешчыкі адкрывалі
вінакурныя, цагельныя, смалакурныя заводы, млыны, лесапільні. Разам з
тым многія памешчыкі самі не вялі гаспадарку, а здавалі зямлю ў арэнду.

Аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць
паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. У першыя два
дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства
заставалася вытворчасць зерня. Аднак у выніку сусветнага аграрнага
крызісу 80 – 90-х гадоў цэны на збожжа рэзка знізіліся (толькі за 80-я
гады больш чым у 2 разы). Збожжавыя гаспадаркі Беларусі не былі здольны
канкурыраваць на рынках Заходняй Еўропы з вытворцамі таннага і
высакаякаснага хлеба з ЗША, Аргенціны, Аўстраліі. Гэта прымусіла
беларускіх памешчыкаў пераходзіць на вытворчасць такіх прадуктаў, якія
давалі большы прыбытак. Паступова на Беларусі складваліся пэўныя раёны,
дзе пераважную ролю адыгрывала тая ці іншая гандлёвая галіна
сельска-гаспадарчай вытворчасці і да яе прыстасоўваліся ўсе іншыя.

У 90-я гады галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы
Беларусі стала малочная жывёлагадоўля. 3 1883 па 1900 г. колькасць
буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі вырасла з 505,2
тыс. да 994,8 тыс. галоў, а ў Мінскай і Віцебскай губернях — у 2,2 раза.
Дзякуючы высокаму попыту малочныя прадукты мелі пастаянны збыт у
Цэнтральнай Расіі, Польшчы, Прыбалтыцы. Важным відам гандлёвага
прадпрымальніцтва ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі было вінакурэнне.
Ад продажу спірту памешчыкі атрымлівалі буйныя даходы. 3 сярэдзіны 60-х
гадоў у памешчыцкіх гаспадарках інтэнсіўна развівалася свінагадоўля.

У Мінскай і Гродзенскай губернях значнага развіцця дасягнула танкарунная
авечкагадоўля.

Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі і павелічэнне яе рыначных сувязей
асабліва ярка праявіліся ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур.
Сярод іх першае месца займала бульба. Плошча пад бульбу за 1881 — 1899
гг. узрасла ў 2,5 раза. Другое месца пасля бульбы ў памешчыцкіх
гаспадарках Беларусі належала лёну. Яго вытворчасць, асабліва ў
Віцебскай губерні, мела пераважна таварны характар. За апошнія два
дзесяцігоддзі XIX ст. плошча пад лён павялічылася на 48,5 %. Значнае
месца ў канцы XIX ст. у беларускіх губернях займала прамысловае
садоўніцтва і агародніцтва.

Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неабходнасць
выкарыстання машын. У сярэдзіне 90-х гадоў па распаўсюджванні розных
сельскагаспадарчых прылад Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Расіі
пасля Новарасійскага раёна. Лепш былі забяспечаны машынамі памешчыцкія
гаспадаркі Мінскай і Гродзенскай губерняў. Тут даволі шырока
выкарыстоўвалі малатарні, веялкі, жняяркі, сеялкі. Менш іх было ў
Магілёўскай і Віцебскай губернях. Але ўсё ж у памешчыцкіх гаспадарках
Беларусі прымянялі ў асноўным адсталую ручную тэхніку.

Да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на
капіталістычны лад яшчэ далёка не завяршылася. Адпрацовачная сістэма не
была канчаткова адменена нават у перадавых гаспадарках. Таксама
захаваліся і іншыя перажыткі прыгонніцтва. На Беларусі пераважала буйное
памешчыцкае землеўладанне, а сяляне цярпелі ад малазямелля. Апроч таго,
за памешчыкамі засталіся сервітутныя землі—лясы, сенажаці, выганы, за
карыстанне якімі яны бралі з сялян грашовую плату або прымушалі
працаваць на панскім полі. У дадатак да цяжкіх эканамічных умоў свайго
існавання сяляне ў прававых адносінах заставаліся ніжэйшым саслоўем у
дзяржаве. У адрозненне ад дваранства, духавенства і купецтва, яны
плацілі дзяржаве падушны падатак, выкупныя плацяжы, пазямельны падатак,
выконвалі падводную, дарожную, паліцэйскую павіннасці. Да іх прымяняліся
цялесныя пакаранні.

Феадальныя перажыткі стрымлівалі развіццё капіталістычнага бессаслоўнага
землеўладання, якое нават у пачатку XX ст. на Беларусі складала толькі
16,5% агульнай зямельнай плошчы. Працэс распаду дваранскай зямельнай
уласнасці на Беларусі ішоў значна марудней, чым у Цэнтральнай Расіі. Да
пачатку XX ст. сельская гаспадарка Беларусі ўсё яшчэ заставалася
напаўпрыгонніцкайнапаўкапіталістычнай.

Прамысловасць Беларусі развівалася ў цеснай сувязі з агульнарасійскай,
але мела і свае асаблівасці. Характэрнай рысай” прамысловага развіцця
Беларусі ў другой палове XIX ст., разам з адносна хуткім ростам
фабрычнай індустрыі, было пашырэнне дробнай вытворчасці і мануфактур,
пераважна невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў.

У 60-я гады XIX ст. у прамысловасці Беларусі пераважалі дробныя рамесныя
прадпрыемствы і мануфактуры. На іх выкарыстоўвалася ручная праца. Перш
за ўсё гэта промыслы па перапрацоўцы мясцовай сыравіны: дрэва
(сталярны), гліны (ганчарны), скуры (кушнерскі, шавецкі), шэрсці і льну
(ткацкі). Рамесніцкая вытворчасць канцэнтравалася ў гарадах і шматлікіх
мястэчках. Да канца стагоддзя назіраўся рост колькасці дробных рамесных
прадпрыемстваў, павялічваўся аб’ём іх прадукцыі. У канцы 90-х гадоў
рамесніцтва давала 34,5% прадукцыі ад усёй прамысловасці Беларусі.

Пасля рэформы 1861 г. паскорыўся рост мануфактурнай вытворчасці. Тут
выкарыстоўвалася ручная праца, але існаваў яе падзел па спецыяльнасцях.
Мануфактуры ўзнікалі з сялянскіх промыслаў і гарадскога рамяства. У
канцы XIX ст. мануфактуры пераважалі ў гарбарнай, ганчарнай, цагельнай,
суконнай, шкляной і тытунёвай вытворчасці і давалі 32,5% валавой
прамысловай прадукцыі Беларусі.

Нягледзячы на вялікую долю рамеснай і мануфактурнай вытворчасці, на
Беларусі на працягу другой паловы XIX ст. ішоў працэс пераходу ад ручной
працы да машыннай. Рамяство і мануфактуру паступова выцясняла
капіталістычная фабрыка. Калі ў 1860 г. на Беларусі дзейнічала толькі 30
фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў, то ў 1900 г. іх было ўжо 799 (рост у
27 разоў). За гэты ж час колькасць рабочых узрасла з 2,9 да 31,1 тыс., У
канцы стагоддзя фабрычна-заводская прамысловасць давала 33% валавога
прадукту.

Значна адставала Беларусь ад Расіі па ўзроўні канцэнтрацыі вытворчасці.
Дробныя прадпрыемствы (да 50 рабочых) складалі ў нас 85,5% ад усіх
фабрык і заводаў. Калі прадпрыемствы, якія мелі болып за 500 рабочых, у
расійскай прамысловасці займалі 3,5 %, то ў беларускай — толькі 1,2 %.
Сярэдні памер прадпрыемстваў Беларусі быў у 2,3 раза меншы, чым увогуле
па Расіі. У той час нетры Беларусі не былі вывучаны. Адсутнічала
сыравіна для цяжкай прамысловасці, таму на Беларусі гэта прамысловасць
развівалася вельмі марудна. Пераважнае значэнне тут атрымалі галіны
вытворчасці, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравіны. Сярод іх
вядучая роля належала вінакурэнню і лясной прамысловасці.

Беларусь з’яўлялася адным з галоўных раёнаў вінакурэння ў Расіі. Тут у
1890 г. дзейнічала 18% ад усіх вінакурных заводаў краіны. У 1900 г. на
вінакурных заводах Беларусі працавала 470 паравых рухавікоў, валавая
прадукцыя складала 23,5% ад усёй прадукцыі прамысловасці Беларугі.
Лесапільная прамысловасць па колькасці занятых рабочых стаяла на другім
месцы пасля вінакурэння. Аднак фабрычна-заводскія прадпрыемствы занялі ў
галіне пануючае становішча толькі ў 90-х гадах.

Значнае развіццё на Беларўсі атрымалі запалкавыя і папярова-кардонныя
прадпрыемствы. Напрыклад, у Мінскай губерні ў 1900 г. дзейнічалі чатыры
запалкавыя фабрыкі: Барысаўская (759 рабочых), Мазырская (616), Пінская
(590) і Койданаўская (208 рабочых). Па колькасці працуючых на іх гэтыя
фабрыкі былі найбуйнейшыя ў губерні. Сярод папяровых фабрык буйнейшай
з’яўлялася Добрушская (900 рабочых і гадавая сума вытворчасці 1,6 млн
рублёў). Да таго ж яна была абсталявана навейшымі па тым часе машынамі.

Вельмі шмат было на Беларусі прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай
сельскагаспадарчай сыравіны: мукамольна-крупяныя, крухмальна-патачныя,
маслабойныя, піваварныя, тэкстыльныя, ільно-і пенькаапрацоўчыя,
гарбарныя. Значнае развіццё атрымала тытунёвая прамысловасць, якая
працавала на завознай сыравіне. Буйнейшай з’яўлялася тытунёвая фабрыка
Шарашэўскага ў Гродне. У 1900 г. на ёй працавала 1445 рабочых. У другой
палове XIX ст. хуткі рост гарадоў і развіццё прамысловага будаўніцтва
выклікалі патрэбу ў вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў. На Беларусі
атрымала развіццё ў першую чаргу вытворчасць цэглы. Існавалі таксама
шклозаводы і прадпрыемствы па вытворчасці кафлі.

Прамысловасць Беларусі пасля рэформы 1861 г. развівалася нераўнамерна.
Калі ў першыя два дзесяцігоддзі ўдзельная вага ўсіх прадпрыемстваў
Беларусі, якія ўзніклі ў гэты час, складала 18,5%, а ў Расіі — 23,4%, то
ў 80 – 90-я гады на Беларусі ўведзена ў дзеянне фабрычна-заводскіх
прадпрыемстваў у 4 разы болып, чым за папярэднія 20 гадоў (у Расіі
толькі ў 2,6 раза). Значнаму павелічэнню тэмпаў развіцця прамысловасці
Беларусі спрыяла стварэнне густой сеткі чыгуначных дарог, а таксама
інвестыцыі капіталу і арганізацыя крэдытных устаноў. Развіццё
капіталізму ў эканоміцы Беларусі не магло абыходзіцца без дзейнасці
развітай сістэмы транспарту. Асабліва важным для прамысловасці,
узмацнення таварнасці сельскай гаспадаркі, гандлёвых сувязей і
фарміравання рынку быў чыгуначны транспарт.

Першай чыгункай, якая пракладзена па тэрыторыі Беларусі, стала
Пецярбургска-Варшаўская, пабудаваная ў 1862 г. Яна прайшла праз Гродна.
У 1866 г. адкрыта Рыга-Арлоўская чыгунка праз Дзвінск -Полацк — Віцебск.
Асабліва інтэнсіўна чыгуначныя магістралі будаваліся ў 70 — 90-х гадах.
У 1871 г. пачала дзейнічаць Маскоўска-Брэсцкая магістраль (Смаленск —
Орша — Баранавічы — Брэст); у 1871 – 1874 рг. – Лібава-Роменская (Вільня
– Маладзечна – Мінск -Асіповічы — Бабруйск — Жлобін); у 1873 г. – Брэст
– Ковель; у 1882 г. -Пінск – Жабінка; у 1886 г. — Лунінец – Гомель і
Беласток — Баранавічы.-Чыгуначнае будаўніцтва працягвалася і ў наступныя
гады. Чыгунка звязала Беларусь з цэнтральнымі губернямі Расіі, буйнымі
эканамічнымі цэнтрамі краіны — Пецярбургам, Масквой, Кіевам,
прыбалтыйскімі портамі.

Значную ролю адыгрываў рачны транспарт. Водныя шляхі праходзілі па
Прыпяці, Бярэзіне, Сожы. Водны транспарт у 1900 г. налічваў 310
непаравых і 23 паравых судны.

Працягваўся рост гарадоў. Мінск, Віцебск, Гомель, Жлобін, Лунінец,
Брэст, Баранавічы ў выніку развіцця чыгункі сталі буйнымі чыгуначнымі
вузламі і гандлёва-прамысловымі цэнтрамі.

Пашырыўся гандаль. Пераважаў вываз сельскагаспадарчай сыравіны, лясных
матэрыялаў, такіх прамысловых тавараў, як запалкі, папера і кардон,
цэгла, кафля і аконнае шкло, вяроўкі і канаты, спірт, малочныя прадукты,
жытняя і бульбяная мука і г.д. Прывозілі ж на Беларусь метал,
мануфактурныя тавары, соль, збожжа.

Беларусь на мяжы XIX – XX стст. заставалася, як і раней, адным з тых
эканамічных раёнаў, характар прамысловага развіцця якіх вызначаўся
спецыялізацыяй на апрацоўцы мінеральнай сыравіны, сельскагаспадарчай
прадукцыі. Як і раней, развіваліся харчовая, тэкстыльная, гарбарная,
сілікатна-цагельная і іншыя галіны прамысловасці. Болыпасць
фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў былі невялікімі, з колькасцю рабочых
да 50 чалавек. Развіццё капіталізму ў прамысловасці выявілася ў
паступовым выцясненні дробнай вытворчасці і мануфактуры заводскай
вытворчасцю. Аднак працягвалі расці дробная і мануфактурная вытворчасці,
прычым на працягу ўсяго названага перыяду яны пераважалі.

У пачатку XX ст. узмацніўся працэс канцэнтрацыі прамысловасці. Да 1900
г. на 50 прамысловых прадпрыемствах з колькасцю рабочых болыш за 100
чалавёк працавала 24% ад усіх рабочых. Да буйных прадпрыемстваў
адносіліся льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” ў Віцебску (каля 1000
рабочых), папяровая фабрыка ў Добрушы, фабрыка “Нёман” у Лідскім павеце
па вырабу крышталёвага шкла, тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне,
запалкавыя фабрыкі “Прагрэс-Вулкан” у Пінску, “Вікторыя”,ў Барысаве і
інш.

Канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу прывяла да стварэння ў Беларусі
манапалістычных аб’яднанняў, якія выцеснілі дробную вытворчасць. 3 1900
па 1907 г. перастала існаваць каля 4650 саматужна-рамесных майстэрняў.
Колькасць рамеснікаў і саматужнікаў зменшылася на 4,6 тыс. чалавек. У
Мінску дзейнічалі акцыянерныя таварыствы залалкавай фабрыкі “Маланка” і
крухмала-патачнага завода “Сокал”, у Гродне — акцыянернае таварыства
тытунёвай фабрыкі Шарашэўскага. У 1905 г. у Копысі Магілёўскай губерні
ўзнік сіндыкат уладальнікаў кафельных заводаў, а ў 1906 г. у Оршы —
сіндыкат діваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга краю. Усё ж
манапалізацыя прамысловасці была параўнальна невялікая, да 50%
прамысловай вытворчасці працягвалі складаць саматужна-рамесныя цэхі.
Таму асноўныя рысы, характ&рныя для манапалістычнай стадыі развіцця
капіталізму, у Беларусі праявіліся не так выразна, як у прамыслова
развітых раёнах Расіі.

Разам з тым неабходна падкрэсліць, што дробная вытворчасць паступова
трапляла пад уплыў і залежнасць ад буйнога капіталу.

У сельскай гаспадарцы капіталізм праяўляўся ў першую чаргу ў развіцці
таварнай вытворчасці. У гаспадарках памешчыкаў, а так-сама заможных
сялян галоўнай галіной заставалася вытворчасць збожжа. Пачынаючы з 80 —
90-х гадоў XIX ст. усталёўвалася спецыялізацыя на малочнай жывёлагадоўлі
і свінаводстве, развівалася танкарунная авечкагадоўля, як і раней, было
развіта вінакурэнне.

Вядучую ролю ў эканоміцы пачалі адыгрываць банкі. Акрамя аддзяленняў
цэнтральных банкаў імперыі (у Мінску, Магілёве, Віцебску, Гомелі,
Пінску, Бабруйску і іншых гарадах) былі і мясцовыя — Магілёўскі і Мінскі
камерцыйныя банкі. У цэлым эканоміка беларускіх губерняў, як і ўсёй
краіны, на пачатку XX ст. перажыла эканамічны крызіс. Капіталізм у
Беларусі пранікаў як у памешчыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку,
уцягваў іх у арбіту рыначных адносін. Беларускія губерні адносіліся да
раёнаў з самым высокім узроўнем памешчыцкага землеўладання. Дваране
складалі 2,8% насельніцтва і распараджаліся болыпай часткай ворнай
зямлі, а таксама ад 80 да 90 % усёй зямлі, у той час як сяляне (75,3%
насельніцтва) валодалі 34,4% ворыва. У сельскай гаспадарцы працягвалася
спецыялізацыя на мясамалочнай жывёлагадоўлі і вінакурэнні.

Нягледзячы на развіццё капіталізму, у вёсцы захоўваўся ўвесь без
выключэння набор прыгонных метадаў гаспадарання і эксплуатацыі працы.
3-за ўціску сялян, галоўным чынам з боку памешчыцкай гаспадаркі, на
Беларусі не склалася развітая кулацкая гаспадарка. На пачатку XX ст.
беднякоў было прыкладна 61% ад усёй колькасці сялян, сераднякоў – 28,
заможных сялян — 11%.

Дваранства на Беларусі налічвала 175 тыс. чалавек. Рускія памешчыкі
(пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай і паўстання 1863-18 64 гг. царызм
актыўна насаджаў тут рускае буйнапамеснае землеўладанне, узнагароджваў
зямлёй і прывілеямі перш-наперш самых адданых прастолу людзей) займалі
пазіцыю захавання самадзяржаўнай улады, афарбаванай у вялікадзяржаўны
шавіністычны колер. Польскія памешчыкі, эканамічная магутнасць якіх была
абмежавана, але не знішчана, у палітычным плане стаялі на пазіцыі
адраджэння самастойнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Такая іх
апазіцыйнасць царызму пры першых прыкметах пагрозы з боку ўрада
ператваралася ў вернападданніцкую пазіцыю.

Побач з буйнымі землеўладальнікамі-памешчыкамі склаўся вельмі
своеасаблівы пласт дваран-фальваркоўцаў і засцянковай шляхты (паводле
нацыянальнага складу часткова апалячанай, у эканамічным плане
землеўласніцкай, беззямельнай і з чыноўніцкага асяроддзя). У палітычных
адносінах землеўласніцкая шляхта ўсё болып актыўна станавілася на шлях
капіталістычнага гаспадарання, арыентавалася на адраджэнне польскай
дзяржавы і нярэдка выступала супраць беларускага
нацыянальна-вызваленчага руху. Дробнай і сярэдняй шляхце ў значнай меры
была ўласціва беларуская нацыянальная свядомасць. Гэта праслойка шляхты
прыхільна ставілася да нацыянальнавызваленчага руху.

Такім чынам, сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі абазначанага
перыяду характарызуецца развіццём капіталізму ў эканоміцы, фарміраваннем
элементаў імперыялізму ў прамысловасці, паступовымі змяненнямі ў
сацыяльнай структуры грамадства. Аднак беларускія губерні ў цэлым
заставаліся сельскагаспадарчым рэгіёнам, а ў галіновай структуры
прамысловасці паранейшаму вядучымі былі апрацоўка мясцовай сыравіны,
харчовая і лёгкая прамысловасць.

Спіс літаратуры

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І.
Саверчанка – Вільня: “Наша будучыня”, 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. – Вільня:
“Наша будучыня”, 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по
устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л.
Качалаў і інш. – Мінск: “Універсітэцкае”, 2000;

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мінск:
“Беларусь”, 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. – Минск: “БелЭн”, 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н.
Кузнецов, В.Г. Мазец – Минск: “Амалфея”, 2000;

8. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. –
Martin: “Neografia”, 2003;

9. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка,
Г. В. Штыхаў і інш. – Мінск: “Беларусь”, 1994;

10. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-“Вешальнік” // Беларускі
гістарычны часопіс №3, 1997.

Нашли опечатку? Выделите и нажмите CTRL+Enter

Похожие документы
Обсуждение

Ответить

Курсовые, Дипломы, Рефераты на заказ в кратчайшие сроки
Заказать реферат!
UkrReferat.com. Всі права захищені. 2000-2020