.

Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах

Язык: русский
Формат: реферат
Тип документа: Word Doc
68 1247
Скачать документ

– 16 –

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Гістарычны факультэт

Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах

Мінск – 2008 г.

Вывучэнне культуры, яе гісторыі і развіцця заўсёды было цесна звязаным з
вывучэннем гісторыі народа. Культура з’яўляецца “душой народа”, у
значнай ступені вызначае яго светапогляд і менталітэт. У сучасным свеце,
калі развіццё інфармацыйных тэхналогій з кожным днём набірае хуткасць,
многія культуролагі ўсё часцей і часцей вядуць размова аб
“узаемапранікненні культур”. Шляхі да гэтага ўзаемапранікнення ўзнікаюць
у працэсе развіцця культурных сувязей паміж носьбітамі розных культур.

Разглядаючы культурныя дачыненні, трэба адзначць, што да іх адносяцца
розныя формы культурнага абмену, успрыманне беларускай культуры ў
Польшчы, грамадска-палітычныя і культурныя чыннікі, якія спрыялі ці
перашкаджалі развіццю культур абедзвюх краін. Галоўная мэта данная працы
– гэта даследванне сутнасці і характару гэтых зносін, сувязей у розных
галінах культуры паміж Беларуссю і Польшчай. Адной з мэтаў таксама
з’яўляецца вывучэнне беларуска-польскіх культурных дачыненняў у іх
гістарычным развіцці з улікам галоўных напрамкаў, а таксама эфектыўнасці
супрацоўніцтва.

Асаблівасцю працы з’яўляецца той факт, што яно ахоплівае толькі той
аспект беларуска-польскіх культурных кантактаў, які тычыцца прысутнасці
беларускай культуры ў Польшчы. Што тычыцца навуковай навізны і
актуальнасці працы, дык тут трэба адзначыць, што гэтая тэма дагэтуль
шырока не вывучалася. Утварэнне ў 1991г. незалежнай Рэспублікі Беларусь
патрабуе выпрацоўкі новага погляду на беларуска-польскія культурныя
адносіны, а таксама іх разгляду з перспектывы існавання дзвюх суседніх
самастойных дзяржаў.

1. Гісторыя беларуска-польскіх культурных сувязей у XIX-XX стст.

Нягледзячы на назву раздзела, трэба пачать агляд беларуска-польскіх
адносін з часоў Рэчы Паспалітай. Менавіта жыцце беларускіх і польскіх
зямель у адной дзяржаве дае пачатак культурным адносінам паміж імі. Да
XIX ст. гэтыя адносіны былі досыць плённымі, але перавага ў іх была на
баку Польшчы. У XIX ст., калі беларускія і польскія землі трапілі ў
склад Расійская імперыі, культурныя адносіны паміж імі пачалі змяншацца.
Звязана гэта было ў першую чаргу з палітыкай “русіфікацыі”, якую
расійкія ўлады праводзілі на беларускіх землях. Гэтая тэндэнцыя найбольш
узмацнілася у 70-90 гг. XIX ст., што было звязана з паўстаннем 1863-1864
гг.

Але канчаткова беларуска-польскія культурныя адносіны не згінулі. Яны
працягвалі існаваць і развівацца, хоць перавага па-ранейшаму заставалася
на польскім баку. Найбольш плённымі культурныя адносіны былі ў
літаратуры. Значную ролю ў развіцці культурных адносін пачынае
адыгрываць эмігранцкая культура. Гэта выразна бачна на прыкладзе
літаратуры. Шмат зрабілі ў гэтыя часы для пашырэння культурных адносін
дзеячы беларускай і польская культур.

У пачатку XX ст. беларуска-польскія культурныя адносіны ўступілі ў новую
фазу свайго развіцця. Гэты перыяд нельга разглядаць адназначна. З аднаго
боку польскія культурным і палітычныя дзеячы пачалі прызнаваць існаванне
беларускай інтэлігенцыі. З другога – пачынае згасаць цікавасць палякаў
да беларускага фальклору, а польскія палітыкі не прызнаюць беларусаў як
самастойны народ.

У далейшым паўтарылася сітуацыя XIX ст. Беларускія землі ўвайшлі ў склад
СССР, і таму на працягуў міжваеннага перыяда беларуска-польскіх
культурных адносін фактычна не існавала, бо савецкія рэспублікі, якія
межавалі з Польшчай, лічыліся бальшавіцкім урадам “бастыёнам свету
сацыялізму”, першай лініяй абароны ад капіталістычнага Западу. Можна
нават казаць, што сітуацыя з развіццём беларуска-польскіх культурных
адносін была яшчы горш, чым у XIX ст.

2. Культурная дзейнасць беларусаў у Польшчы.

Асноўную культурную дзейнасць у Польшчы у гэты перыяд ажыццяўляла
Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) з цэнтрам у Беластоку,
створанае 2 лютага 1956 г. Менавіта ў гэты час завяршаецца працэс
арганізацыі беларускай культуры у Польшчы пасля вайны. Яно падтрымлівала
сталыя кантакты з БССР, а таксама з Масквой. Галоўнай дзейнасцю БГКТ
была прапаганда беларускай культуры ў Польшчы, што ажыццяўлялася ў
асноўным праз выданне беларускамоўнай літаратуры (штотыднёвік “Ніва”,
“Беларускі каляндар” і г. д.). Усяго за перыяд 1956-1991 гг. у Польшчы
выйшла 134 кніжныя публікацыі, сярэдні наклад якіх складаў 4 тыс.
экзэмпляраў. Літаратурная творчасць беларусаў у Польшчы была выклікана
не толькі неабзоднасцю захаваць сваю культурную і моўную непасрэндасць,
але і творчымі пошукамі беларусаў, жаданнем вырашыць свае нацыянальныя
праблемы, знайсці шляхі будучага лёсу народа.

Аднак трэба адзначыць, што дзейнасць БГКТ па сутнасці абмяжоўвалася
адной толькі Беласточчынай. У першую чаргу гэта тлумачыцца палітыкай
польскіх улад і ПРП-ПАРП. Гэта палітыка праявілася ў штучным
падтрымліванні думкі, што Польшча – этнічна аднародная краіна, большасць
насельніцтва ў якой складаюць палякі. Таму дзейнасць БГКТ значна
абмяжоўвалася, асабліва ў 70-ыя гг. Толькі ў 1989г. МУС ПНР спыніла
ажыццяўленне кантролю над дзейнасцю БГКТ. У 80-ыя гг. у польскім
грамадстве пачаўся рост цікавасці да беларускай культуры. Разам з
дэмакратызацыяй рэжыму гэта дазволіла беларусам у Польшчы адыгрываць
ролю прадстаўнікой беларускай культуры.

3. Сацыяльна-палітычныя ўмовы функцыянавання культуры і навукі.

Якім быў уплыў сацыяльна-палітычнага становішча ў БССР (і ў нейкай
ступені ў СССР) і Польшчы на развіццё беларуска-польскіх культурных
сувязяў? Што тычыцца БССР, дык тут у 2 пал. 40-ых-50-ых гг. назіралася
закрыццё межаў. Звязана гэта было з пранікненнем новых ідэй у час Другой
сусветнай вайны, калі 15 млн. савецкіх грамадзян, якія вярнуліся з
Еўропы, пабачылі ўзровень яе цывілізацыі. У 60-ыя-80-ыя гг. кантакты (у
тым ліку і культурныя) СССР з вонкавым светам павялічываліся, але
адначасова павялічываўся і кантроль над імі з боку улад і партыі. Для
культуры гэты перыяд стаў апагеем бюракратызацыі.

Што тычыцца Польшчы, дык тут сітуацыя была некалькі лепшай. Прымат
ідэалогіі і партыі ў культурным жыцці таксама прысутнічаў, але ён быў не
такім адчувальным, як у БССР. Звязана гэта было з блізасцю Захада, а
таксама з “польскай адлігай”, якая пачалася пасля 1956г. Таму працэс
таталізацыі грамадства ў Польшчы не быў завершаны. За выключэннем
марксісцка-ленінскай ідэалогіі і польска-савецкіх адносін польскія ўлады
не ажыццяўлялі кіраванне культурным і інтэлектуальным жыццем. Але
прыярытэт дактрынальнага аспекту у культурных сувязях БССР з замежжам не
даваў выкарыстаць гэтыя магчымасці Польшчы на карысць беларуска-польскіх
культурных адносінаў.

4. Механізм і суб’екты культурнага абмену.

Тут трэба разгледзіць, якім чынам ажыццяўляўся гэты абмен паміж дзвюма
дзяржавамі. Да сяр. 50-ых гг. гэтага механізму не існавала, а культурныя
дачыненні паміж Польшчай і Беларуссю мелі эпізадычны характа. Прававой
базай культурных адносін паміж БССР і ПНР сталі: 1) Дагавор аб дружбе ад
21 красавіка 1945г.; 2) Дагавор аб культурным супрацоўніцтве ад 30
чэрвеня 1956г.; 3) Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе ад
8 сакавіка 1965г. Усе гэтыя дагаворы заключаліся паміж ПНР і СССР, што
сведчыць аб тым, якое значэнне Масква надавала любым адносінам СССР і
асобным саюзных рэспублікі з іншымі краінамі.

У БССР культурны абмен з Польшчай праходзіў у асноўным праз Міністэрства
культуры БССР. У плане міжнародных культурных адносін Міністэрства
культуры было падпарадкавана Савету Міністраў БССР, а той, у сваю чаргу,
– Дзяржаўнаму камітэту па культурных сувязях з замежнымі краінамі пры
Савеце Міністраў СССР, які і кіраваў усімі міжнароднымі зносінамі
Савецкага Саюза. Да таго ж увесь гэты ланцужок кантраляваўся ЦК КПСС,
дзе ў 1956г. быў створаны асобны міжнародны аддзел, які курыраваў краніы
“народнай дэмакратыі”. Быў і другі шлях культурнага ўзаемадзеяння – праз
грамадскія арганізацыі Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі
з зарубежнымі краінамі і праз Таварыства савецка-польскай дружбы – але
істотнай ролі ён не адыграваў. На ўсёй працягласці гэтага ланцужка
ўсялякая ініцыятыва была недапушчальнай і жорстка каралася.
Патрабавалася дакладна выконваць загады цэнтра.

Падобнае становішча было і ў Польшчы. Першым звяном быў Самастойны
аддзел супрацоўніцтва з замежжам Міністэрства культуры і мастацтва,
створаны 9 сакавіка 1945г.). У 1946г. Аддзел быў пераўтвораны ў Бюро па
культурнаму супрацоўніцтву з замежжам МКіМ. У 1950г. Бюро змяніў Камітэт
па культурнаму супрацоўніцтву з замежжам пры Савеце Міністраў. У 1970-ых
гг. у ПНР усталявалася наступная сістэма: асноўная дзейнасць была
даручана Дэпартаменту культурнага супрацоўніцтва з замежжам (у яго
складзе – Аддзел супрацоўніцтва з СССР) пры МКіМ, які кантраляваўся
Саветам Міністраў і Прэзідыўмам урада, тады як агульную каардынацыю
ажыццяўляў міністр замежных спраў. Да 1965г. чыста беларускія акцэнты у
культурным абмене Польшчы былі нязначныя, галоўны прыярытэт належыў
СССР.

Усё гэта вельмі перашкаджала беларуска-польскім культурным адносінам,
заганяючы іх ў вузкія рамкі партыйна-ідэалагічнай цэнзуры. Але культурны
абмен паміж дзвюма краінамі існаваў, развіваючыся ў трох асноўных
накірунках: 1) літаратура і выдавецкая дзейнасць; 2) мастацтва (жывапіс,
скульптура, музыка, тэатр, кіно; 3) навука.

5. Беларуская культура ў Польшчы.

Беларуская культура ппранікала ў Польшчу па тром вышэйназваным
накірункам. Найбольш плённымі беларуска-польскія культурныя кантакты
былі ў сферы літаратуры. Пераважна гэта былі пераклады мастацкай
літаратуры на польскую мову, абмен літаратурнымі выданнямі, візіты
пісьменнікаў, паэтаў, святкаванні літаратурных угодкаў і дзён беларускай
культуры. Першай шырока арганізаванай прэзентацыяй беларускай культуры ў
Польшчы былі Дні беларускай культуры ў 1955г. Трэба таксама адзначыць
такія мерапрыемства, як святкаванне 80-ай гадавіны народзін Я. Купалы і
Я. Коласа (1962г.) і 100-ай гадавіны народзін Я. Купалы і Я. Коласа,
якую святкавалі ў 1982г. у форме польска-савецкай навуковай канферэнцыі.

Але ж агульны стан беларускай літаратуры ў Польшчы на працягу
1945-1991гг. быў невельмі задавальняючы. Так, вершаў Я. Купалы было
выдадзена толькі тры тамы, а Я. Коласа – толькі адзін невялікі зборнік з
25 твораў і фрагменты паэмы “Новая зямля” ў перакладзе. І гэта класікі
беларускай літаратуры! Сярод сучасных беларускіх пісьменнікаў найбольш
вядомымі былі В. Быкаў (найбольш вядомы), М. Танк, Я. Брыль, І.
Пташнікаў. Невялікія тыражы (у сярэднік па 5 тыс. экз.) не спрыялі
паляпшэнню становішча. Такое становішча склалася невыпадкова. Па-першае,
адсутнічала неабходная колькасць кваліфікаваных перакладчыкаў з
беларускага. Па-другое, беларуская спецыфіка ўспрымання паэзіі (традыцыі
адлюстравання рэчаіснасці, апісанне цыжкага сялянскага лёсу) не
адпавядала польскай (паэзія з метафізічнымі ці рэлігійнымі сюжэтамі,
месіянскім духам, часам нават містычным). Таму часта беларускую паэзію ў
Польшчы называлі “правінцыяльнай, нясмелай”. Аднак пры гэтым веданне яе
было слабым. Па-трэццяе, перашкоды ідэалагічнага і адміністрацыйнага
характару.

Такім жа быў стан беларускага выяўленчага мастацтва ў Польшчы. Асобных
кантактаў беларускіх мастакоў з польскімі не існавала. У асноўным
творчасць беларускіч мастакоў была прадстаўлена ў Польшчы ў форме
агульнасаюзных выставак і прэзентацый.

Некалькі лепш выглядала ў Польшчы беларуская музыка. Але і тут не
назіралася сталага сістэматычнага супрацоўніцтва, і ўзаеныя кантакты
абмяжоўваліся гастрольнымі выступленнямі. Больш частымі былі выступленні
беларускіх музычных ансамбляў з памежных гарадоў. На мяжы 80-ых-90-ых
гг. узнікаюць новыя формы культурнага абмену ў галіне музыкі, такія як
фестывалі маладзёжнай музыкі на Беласточчыне (напрыклад, фестываль
беларускага рока “Басовішча”).

Беларускі тэатр ў Польшчы прадстаўлены быў слаба. Галоўным чынам звязана
гэта было з ідэалагічнымі прычынамі. Фактычна адсутнічаў беларускі
рэпертуар і ў польскіх тэатрах. Гастролі беларускіх тэатраў у Польшчу
кампенсавалі гэта ў нязначнай меры. Найбольшай папулярнасцю беларускі
тэатр карыстаўся на Беласточчыне, дзе колькасць беларусаў была
найбольшай.

Такім жа было і становішча беларускай кінематаграфіі. За перыяд з 1948
г. па 1987 г. у польскіх кінатэатрах, на тэлебачанні было паказана ўсяго
34 мастацкія стужкі “Беларусьфільма”.

Такім чынам, найбольшая актыўнасць беларуска-польскіх культурных
дачыненняў прыпадае на 1955-1991 гг., але ў цэлым яны былі нязначнымі.

6. Польскія беларусазнаўчыя даследванні.

Сюды адносіцца такая з’ява культурнага жыцця, як даслеванні палякаў па
беларускай культуры. З папярэдняга матэрыялу стала разумела, што стан
беларускай культуры ў Польшчы, а таксама інформаванасць саміх палякаў аб
гэтай культуры пакідалі жадаць лепшага. Таму вывучэнне польскай
беларусістыкі як паказальніка інфармаванасці палякаў аб беларускай
культуры робіцца вельмі важным для разумення развіцця беларуска-польскіх
культурных дачыненняў.

Найбольшых поспехаў тут дасягнулі польскія даследчыкі беларускай мовы і
літаратуры. Буйнейшым цэнтрам даследвання беларускай літаратуры і
беларуска-польскіх літаратурных сувязяў з’яўлялася Лабараторыя
ўсходнеславянскіх літаратур у складзе Навукова-даследчага інстытута
славяназнаўства Польскай АН. У 1956г. з дапамогай Беларусі быў створаны
яшчэ адзін цэнтр – кафедра беларускай філалогіі Варшаўскага
ўніверсітэта. У галіне беларускага літаратуразнаўства працаваў шэраг
польскіх даследчыкаў (В. Стохэль, С. Яновіч, В. Вільчыньскі, Т. Пазьняк
і інш.). Адной з галін вывучэння беларускай літаратуры было вывучэнне
ўспрымання беларускай літаратуры ў Польшчы, сувязяў беларускай і
польскай літаратур на прыкладзе творчасці Я. Купалы. У гэты перыяд
польскія даследчыкі зрабілі шэраг абгрунтаваных высноў.

Што тычыцца вывучэння беларускай мовы, дык яно было прадстаўлена дзвюма
плынямі: вывучэнне беларускіх гаворак Усходняй Беласточчыны і фальклору
(Інстытут славяназнаўства) і вывучэнне лексікаграфіі і анамастыкі
Усходняй Беласточчыны (кафедра беларускай філалогіі Варшаўскага
універсітэта). З тягам часу цікавасць польскіх даследчыкаў да беларускай
мовы (а гэта значыць і колькасць прац) толькі павялічвалася.

Плённа развівалася даследванне беларускага фальклору, дзе можна вылучыць
два напрамкі: распрацоўка асобных праблем, звязаных з беларускім
фальклорам, і публікацыя народнай творчасці польскіх беларусаў. З 2 пал.
80-ых гг. пачалі актыўна развівацца навуковыя сувязі Польскай і
Беларускай акадэмій навук, што праявілася ў сумесных даследваннях
польска-беларускіх этнічных сувязей.

У цэлым развіццё беларусазнаўства ў Польшчы можна ацаніць як досыць
паспяховае. Гэта быў фактар, які спрыяў пашырэнню ведаў палякаў аб
беларускай культуры, і такім чынам узмацняў культурныя адносіны паміж
дзвюма краінамі.

7. Беларусь у польскай гістарыяграфіі і мемуарыстыцы.

Гэты раздзел ў нейкай ступені пераклікаецца з папярэднім. Аналізуючы
развіццё польскай гістарыяграфіі, можна адзначыць некалькі яе
адметнасцяў, якія былі вызначаны панаваўшым у краіне рэжымам. Гэта
забарона пэўных тэм і абмежаванні ў доступе даследчыкаў да крыніц,
прыярытэт вывучэння эканамічнай гісторыі, рабочых, сацыяльных і
рэвалюцыйных рухаў (асабліва гэта праявілася ў 1945-1956гг.).
Асаблівасцю польскай гістарыяграфіі была наяўнасць у ёй дзвюх плыняў:
камуністычнай і эмігранцкай.

У цэлым колькасць прац польскіх гісторыкаў, якія прысвечаны гісторыі
Беларусі, невялікая. Абагульнаючыя працы па гісторыі Беларусі
прадстаўлены толькі “Гісторыяй Беларусі” М. Космана (1979г.). Найбольш
змястоўна вывучалася гісторыя ВКЛ, што звязана з напрацоўкамі польскай
гістарыяграфіі, даволі добра была распрацавана гісторыя XVIII ст.
(асабліва паўстанні 1830-1831гг. і 1863-1864гг.), тады як гісторыя
Беларусі XX ст. найбольш актыўна прыстасоўвалася да патрэб марксісцкай
ідэалогіі, хоць гэтая рыса ўласціва амаль усёй польскай гістарыяграфіі
1945-1991гг. аб Беларусі. Пасля 1956г. польскія гістарычныя працы,
прысвечаныя больш аддалённыс стагоддзям, амаль не абмяжоўваліся ў выбары
тэмы і перыяду даследвання. Для гісторыі Беларусі XX ст. цэнзурныя і
ідэалагічныя забароны пачалі здымацца толькі ў 80-ыя гг.

У заключэнні разгледзім комплекс мемуарных крыніц, якія былі створаны
палякамі ў 1945-1991гг., і тое, як былі адлюстраваныя ў іх уяўленні
палякаў аб Беларусі. Увесь гэты комплекс польскай мемуарная літаратуры
можна падзяліць на эмігранцкія творы і тыя, што узніклі непасрэдна Ў
ПНР. У апошніх тэма Беларусі, як і астатніх тэррыторый у складзе СССР,
амаль не закраналася, бо і гэтая тэма, і паняцце “крэсы” былі забаронены
і зніклі з афіцыйнай мовы. Што тычыцца эмігранцкіх мемуараў, то тут
выдзяляецца некалькі асаблівасцяў адлюстравання ў іх Беларусі.

Па-першае, беларусы з’яўляюцца тут толькі эпізадычна, часцей за ўсё ў
творах тых польскіх аўтараў, якія паходзілі з Заходняй Беларусі, ці з
сумежных з ёю тэрыторый. Аўтары ўспамінаў з любоўю апавядаюць пра сваю
“малую айчыны”, але беларусы выступаюць у іх як эпізадычны фон.

Па-другое, ва ўспамінах аб Другой сусветнай вайне беларусы выступаюць у
сувязі з падзеямі верасня 1939г. у Заходняй Беларусі. Усе аўтары
адзначаюць варожасць беларускай вёскі да палякаў, але большасць з
аўтараў схільна да скрайнасці ў ацэнках і выказваннях, да абвінавачвання
беларусаў у страце сваёй “малой айчыны”, як, напрыклад, Я. Кавальская.

Па-трэццяе, сярод польскіх мемуарыстаў пануе згодная ацэнка стану
нацыянальнай свядомасці беларусаў. Яны адзначаюць цыжкасці з
самаідэнтыфікацыяй беларусаў, падкрэсліваюць слабасць нацыянальнай
крышталізацыі, цеснае перапляценне ў жыхароў Заходняй Беларусі паміж
сабой паняццяў “нацыянальнасць” і “веравызнанне”.

Вынікі

Зробім вынікі. Творы беларускай культуры прысутнічалі ў культурным і
навуковым жыцці Польшчы ў 1945-1991 гг. Але беларуска-польскія
культурныя адносіны ў гэты перыяд былі вынікамі не гістарычнага
працэссу, а палітычнага ўздзеяння. Іх развіццё залежыла ад дзяржаўных
чыннікаў, ідэалогія і фармалізм непадзельна панавалі над культурай.
Беларусь выступала ў працэссе культурных адносінаў з Польшчай як частка
СССР, а не як самастойна дзяржава.

Разам з тым у Польшчы аб’ектыўна адсутнічала цікавасць да беларускай
культуры. Звязана гэта з няведаннем беларускай культуры, а таксама з
накіраванасцю культурных інтарэсаў польскага насельніцтва на Захад. Усё
гэта стварала мінімум спрыяльных умоў для развіцця беларускай культуры ў
Польшчы і культурнага абмену паміж дзвюма краінамі.

Аднак за адзначаны перяыд былі і станоўчыя вынікі. Дзякуючы дзейнасці
беларускай меншасці, значна пашырыліся магчымасці ўспрымання беларускай
культуры ў Польшчы. У 70-ых гг. актывізаваліся польскія беларусазнаўчыя
даследванні, што стымулявала рост цікавасці ў Польшчы да беларускай
культуры. Нягледзячы на абмежаванасць і дэфармаванасць,
беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гг. стварылі пэўную
аснову для далейшага культурнага супрацоўніцтва.

Спіс літаратуры

1. Вашкевіч Ю. Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах ?
Ю. Вашкевіч. – Мн.: Тэсей, 2004. – 184 с.

Нашли опечатку? Выделите и нажмите CTRL+Enter

Похожие документы
Обсуждение

Ответить

Курсовые, Дипломы, Рефераты на заказ в кратчайшие сроки
Заказать реферат!
UkrReferat.com. Всі права захищені. 2000-2020